Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю сістэму мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр» ўласнай распрацоўкі на станцыі Гатава

08 студзеня 2013

Сістэма мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр», распрацаваная спецыялістамі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра (КТЦ) Беларускай чыгункі сумесна з іншымі службамі магістралі, ўведзена ў пастаянную эксплуатацыю на станцыі Гатава.

МПЦ «Днепр» замяніла тут старую рэлейную сістэму электрычнай цэнтралізацыі і сёння ў поўным аб'ёме выконвае свае задачы па кіраванню рухам цягнікоў з забеспячэннем патрабаванняў бяспекі. У параўнанні з рэлейнай сістэмай электрычнай цэнтралізацыі ў МПЦ «Днепр» істотна пашыраны функцыянальныя магчымасці — дабаўлены маршрутны набор, прадугледжаны дадатковыя віды замыкання стрэлак, агароджы рухомага саставу на пуцi і многае іншае.

 

Сістэма станоўча зарэкамендавала сябе ў час доследнай эксплуатацыі. МПЦ «Днепр» адпавядае ўсім патрабаванням, што прад'яўляюцца да сістэм такога ўзроўню, што пацверджана адпаведнымі сертыфікатамі, экспертнымi заключэннямi, атэстатамi і пратаколамі выпрабаванняў. У тым ліку МПЦ «Днепр» сертыфікавана на адпаведнасць тэхнічным патрабаванням з выдачай сертыфіката адпаведнасці № СДС ОПЖТ BY. А.0023 ў органе па сертыфікацыі ТАА «Цэнтр Тэхнічнай Кампетэнцыі» (г. Масква).

На сённяшні дзень вытворчасць сістэмы мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр» арганізавана на ААТ «АГАТ - сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», якая ўжо выпусціла доследную партыю абсталявання.

Неабходна адзначыць, што сістэма МПЦ «Днепр» цесна інтэгравана з распрацаванай спецыялістамі КТЦ дыспетчарскай цэнтралізацыяй «Нёман», што акрамя перадачы станцыі на дыспетчарскае кіраванне дазваляе без вялікіх намаганняў арганізаваць кантроль і кіраванне прылеглымі суседнімі станцыямі.

Плануецца, што МПЦ «Днепр» будзе ўсталёўвацца на станцыях беларускай магістралі ў комплексе з інфармацыйна-вымяральнай сістэмай, а таксама сістэмай тэхнічнай дыягностыкі і маніторынгу, распрацаванымі спецыялістамі службы сігналізацыі і сувязі і Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі. У цяперашні час на станцыях Гатава і Хлусава падыходзіць да завяршэння доследная эксплуатацыя дадзеных сістэм.

Сістэма цэнтралізацыі забяспечвае кіраванне стрэлкамі і святлафорамі і прызначана для кіравання рухам цягнікоў і манеўровай працай на станцыі.

Усяго ў 2011—2015 гадах прадугледжана мадэрнізацыя сістэмамі мікрапрацэсарнай электрычнай цэнтралізацыі айчыннай вытворчасці 11 станцый Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год