Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу!

14 студзеня 2013

На ўчастку Асіповічы IБабруйск завяршаецца мантаж кантактнай сеткі. 20 лютага 2013 у яе будзе пададзена высокае напружанне 27000 Вольт.

Для забеспячэння бяспекі пасажыраў і работнікаў чыгункі за 15 дзён да падачы напругі і 15 дзён пасля гэтага на станцыях будзе арганізавана дадатковае апавяшчэнне аб наяўнасці высокага напружання.

Электрыфікацыя IX агульнаеўрапейскага транспартнага калідора — адзін з найважнейшых інвестыцыйных праектаў Беларускай чыгункі. Дзяржаўнай праграмай развіцця чыгуначнага транспарту Беларусі на 2011-2015 гады прадугледжана электрыфікацыя участкаў Гомель–Жлобін–Асіповічы і Жлобін–Калінкавічы, Маладзечна–Гудагай–Дзяржмяжа. Агульная працягласць участкаў, запланаваных да электрыфікацыі, складзе 387 кіламетраў.

 

У першым паўгоддзі 2013 года плануецца завяршыць будаўнічыя работы па электрыфікацыі ўчастку Асіповічы–Жлобін, а таксама пачаць будаўніцтва ўстройстваў электрыфікацыі на ўчастку Жлобін–Гомель.

Рэалізуючы праекты па электрыфікацыі, Беларуская чыгунка прымяняе самае сучаснае, найбольш надзейнае і бяспечнае абсталяванне. Напрыклад, ўкараненне найноўшых сістэм кіравання, дыягностыкі і аддаленага маніторынгу стану абсталявання ў найбліжэйшай будучыні дазволіць забяспечыць працу цягавых падстанцый без абслуговага персаналу.

Яшчэ адна навіна — выкарыстанне сучаснай кантактнай падвескі. Гэта адна з умоў павелічэння хуткасці руху цягнікоў да 160 кіламетраў у гадзіну. Больш за тое, укараненне новых тэхналогій дасць магчымасць знізіць эксплуатацыйныя расходы і падоўжыць тэрмін эксплуатацыі кантактнай сеткі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год