Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

25 студзеня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбылося выніковае за 2012 пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета

25 студзеня 2013

У мерапрыемстве, акрамя членаў ТЭС, прынялі ўдзел міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь А. А. Сівак, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі службаў Упраўлення Беларускай чыгункі і арганізацый магістралі.

Асноўнымі пытаннямі пасяджэння сталі падвядзенне вынікаў дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2012 годзе і шляхі вырашэння пастаўленых задач на 2013 год.

Як адзначыў у сваім дакладзе Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, 2012 год прайшоў пад знакам 150-гадовага юбілею Беларускай чыгункі. За сваю шматгадовую гісторыю чыгунка стала сімвалам надзейнасці, пастаяннага руху наперад і імкнення да развіцця. Асноўнай стратэгічнай задачай Беларускай чыгункі з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці перавозачнага працэсу і прадукцыйнасці працы.

 

Магістраль забяспечыла павелічэнне аб'ёмных паказчыкаў перавозак. Пры росце прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы ў 2012 годзе на 5,7% пагрузка ўзрасла на 4,1%.

У 2012 годзе Беларускай чыгункай захавана тэндэнцыя росту аб'ёмаў грузавых перавозак, які склаў 153,8 млн. тон або 100,7% да 2011 года. Увоз павялічаны на 15,2% і склаў 19,6 млн тон. Вываз павялічаны на 5,7% і склаў 42,8 млн тон. Ўнутрырэспубліканскiя зносiны павялічаны на 2,4% і склалi 45,8 млн тон.

У структуры грузавых перавозак найбольшая удзельная вага належыць транзітным і ўнутрырэспубліканскім перавозкам — іх доля складае па 30% ад агульнага аб'ёму перавозак адпаведна; вываз — 27%, ўвоз — 13%.

Забяспечана пагрузка 89,1 млн тон народнагаспадарчых грузаў, або 104% да 2011 г., у тым ліку на экспарт 42,8 млн тон, або 105,7%.

Забяспечаны істотны рост па пасажырскіх перавозках. Ва ўсіх відах зносiн перавезена 100,5 млн пасажыраў, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду 2011 года на 13%.

Доля пасажыраабароту чыгуначнага транспарту ў агульным пасажыразвароце транспартнай сістэмы Рэспублікі Беларусь за 2012 павялічылася на 1,8% і склала 35,6%.

Вялікая ўвага чыгункай надавалася рабоце па павелічэнню аб'ёмаў перавозак кантэйнернымі цягнікамі. У 2012 годзе імі перавезена больш за 225 тысяч кантэйнераў ДФЭ (у дваццацiфутовым эквіваленце) або 111,4% да 2011 года.

Улічваючы гандлёва-эканамічны патэнцыял Кітая, а таксама магчымасці Транссібірскай магістралі, ў 2013 годзе Беларуская чыгунка працягне работу па арганізацыі перавозак грузаў з Кітая ў краіны ЕС прамымі паскоранымі цягнікамі, удзел у рэалізацыі сумесных праектаў з чыгункамі Расіі і Казахстана, а таксама з ААТ «Транскантэйнер».

Вялікая ўвага надавалася абнаўленню рухомага саставу. У 2012 годзе ўпершыню дасягнута абнаўленне рухомага саставу больш за 15%. Было набыта 6 грузавых электравозаў, 4126 грузавых вагонаў, 14 пасажырскіх вагонаў, 3 пасажырскія цеплавозы, 3 дызель-цягнікi, 5 электрацягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній. У рамках праграмы імпартазамяшчэння ў лакаматыўным дэпо Ліда ў 2012 годзе было выпушчана 10 манеўровых цеплавозаў.

У 2013 годзе запланавана набыццё 6 грузавых электравозаў, 4 дызель — цягнікоў і 4 электрацягнікоў для рэгіянальных ліній, 45 пасажырскіх вагонаў, 2000 грузавых вагонаў. У лакаматыўным дэпо Ліда плануецца вырабіць 22 манеўровых цеплавоза серыі ТМЭ.

У 2012 годзе ўведзены цэх па зборцы рэйкашпальнай рашоткі на базе ВПМС-115 станцыі Баранавічы. Рэканструяваны чыгуначныя станцыі Рось, Камунары, Крычаў, Міхеевічы, рэканструяваны чыгуначны мост праз раку Бярэзіна. Уведзены ў эксплуатацыю мікрапрацэсарныя цэнтралізацыі на 11 станцыях, у тым ліку на станцыі Гатава ўстаноўлена мікрапрацэсарная цэнтралізацыя айчыннай вытворчасці «Днепр», распрацаваная спецыялістамі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі. Мадэрнізаваны ўстройствы аўтаблакоўкi са заменай на мікрапрацэсарныя на 128 км.

У 2013 годзе будзе прадоўжана рэалізацыя важнейшых інвестыцыйных праектаў Дзяржаўнай праграмы развіцця чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады, такіх як электрыфікацыя участкаў Гомель–Жлобін–Асіповічы; рэканструкцыя пасажырскага комплексу станцыі Брэст-Цэнтральны і Гродна; развіццё вакзальнага комплексу станцыі Мінск-Пасажырскі; рэканструкцыя прамывачна-прапарачнай станцыі Барбараў; развіццё Цэнтра кіравання перавозкамі і тэрмінальнай інфраструктуры на станцыі Калядзічы.

Працягнуцца работы па ўкараненню новага фармату пасажырскіх перавозак, у тым ліку інавацыйнага праекта развіцця гарадскіх ліній. Плануецца завяршыць работы па рэканструкцыі інфраструктуры для арганізацыі перавозак на ўчастку Мінск—Рудзенск

Будзе арганізавана работа па павелічэнню грузавых і пасажырскіх перавозак, правядзенню эфектыўнай тарыфнай палітыкі, распрацоўцы канкурэнтаздольных транспартна-лагістычных схем.

Асаблівая ўвага будзе нададзена развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, сацыяльнай і кадравай палітыкі, арыентаванай на захаванне, эфектыўнае выкарыстанне і развіццё кадравага патэнцыялу галіны.

У заключэнне работы тэхніка-эканамічнага савета, Уладзімір Марозаў выказаў упэўненасць, што яго правядзенне паслужыць стымулам да пачатку сур'ёзнай карпатлівай працы на бягучы перыяд, а таксама ад iмя кіраўніцтва і калектыву чыгункі запэўніў міністра транспарту і камунікацый, што працаўнікі магістралі прыкладуць усе намаганні для выканання пастаўленых задач.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: ТЭС
Да спісу навін за 2013 год