Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 1 000 рацыяналізатарскіх прапаноў ўкаранёна ў 2012 годзе на Беларускай чыгунцы

29 студзеня 2013

У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў 2012 годзе было ўкаранёна 1084 рацыяналізатарскія прапановы. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 13,3 млрд. рублёў.

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы. У працы па ўкараненню рацыяналізатарскіх прапаноў ў 2012 годзе ўдзельнічалі больш за 1160 спецыялістаў стальной магістралі.

 

Што тычыцца аддзяленняў чыгункі, то па выніках 2012 найбольшага эканамічнага эфекту ад укаранення рацыяналізатарскіх прапаноў дамаглося Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Спецыялісты прадпрыемства ўкаранілі 164 рацыяналізатарскія прапановы, эканамічны эфект ад якіх перавысіў 3,8 млрд. рублёў. На другім месцы Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі  —  465 рацыяналізатарскіх прапаноў і эканамічны эфект больш за 3,6 млрд. рублёў. Трэцяе месца ў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Тут было ўкаранёна 224 рацыяналізатарскія прапановы, а іх эканамічны эфект перавысіў 1,9 млрд. рублёў.

Развіццю тэхнічнай творчасці і стымуляванню рацыяналізатарскай думкі сталёвая магістраль традыцыйна надае пільную ўвагу. Лепшым наватарам магістралі прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі». Прысваенне ганаровых званняў адбываецца з уручэннем супрацоўнікам магістралі дыпломаў і выплатай прэміі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год