Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у найбуйнейшых транспартных выставах

17 студзеня 2013

У бягучым годзе, беларуская магістраль плануе ўдзел у найбуйнейшых транспартных выставах, такіх як «ТрансРоссия» (г. Масква, 23–26.04.), «Интер-ТРАНСПОРТ» (Адэса, 29–31.05.), 14 Міжнародная выстава па лагістыцы, тэлематыцы і транспарту «Transport logistic-2013» (Мюнхен, Германія, 04–07.06), Нацыянальная выстава «Транспарт і лагістыка» (г. Мінск, 08–10.10), «Инфотранс» (кастрычнік), а таксама Нацыянальных выстаўках Рэспублікі Беларусь у Літве і Казахстане.

Таксама спецыялісты магістралі прымуць удзел у якасці наведвальнікаў у спецыялізаваных выставах, якія пройдуць у Маскве, сярод якіх «Связь Экспокомм», «Электрические сети России», «Экспо-1520» і інш.

 

Выстава — гэта добрая магчымасць прадставіць перад грузаўладальнікам і вядучымі транспартнымі кампаніямі патэнцыял чыгункі і ўзмацніць яе пазіцыі на рынку транспартных паслуг.

Беларусь, з улікам яе геаграфічных асаблівасцяў, займае выгаднае становішча ў фарміраванні транзітных паслуг паміж Усходам і Захадам. І самую актыўную пазіцыю ў рэспубліцы па забеспячэнню міжнароднага гандлю займае Беларуская чыгунка. Сёння чыгунка здольна забяспечыць перавозкі грузаў ў многія краіны свету, ажыццявіць розныя варыянты перавозак, у тым ліку камбінаваным спосабам з удзелам іншых відаў транспарту.

Для забеспячэння ўсяго комплексу транспартных паслуг на пагранiчных пераходах беларуска-польскай мяжы маецца развітая інфраструктура для перагрузкі шырокай наменклатуры грузаў, а таксама неабходная колькасць сучасных тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць захаванасць грузаў. На найбуйнейшых тэрміналах ў Брэсце, Баранавічах, Калядзічах, Сцяпянцы дзейнічае сістэма поўнага комплекснага абслугоўвання кліентаў.

Галоўная задача спецыялістаў падчас працы на выставах — дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу, рэклама транспартна-лагістычных паслуг беларускай магістралі. Спецыялісты чыгункі прымуць удзел у рабоце пленарных і секцыйных пасяджэнняў, працы круглых сталоў па найбольш актуальных пытаннях развіцця транспартнай галіны, якія прадугледжаны ў рамках работы буйнейшых міжнародных форумаў. Таксама плануецца правядзенне шэрагу сустрэч з прадстаўнікамі транспартных і экспедытарскіх кампаній замежных чыгуначных адміністрацый, якія ажыццяўляюць перавозкі чыгуначным транспартам.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: выстава
Да спісу навін за 2013 год