Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнікам Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі прызначаны Рыгор Дворак

22 студзеня 2013

У адпаведнасці з загадам Начальніка Беларускай чыгункі ад 21 студзеня 2013 г. № 19К начальнікам Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі прызначаны Рыгор Уладзіміравіч Дворак.

Рыгор Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1957 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі. Мае дзяржаўную ўзнагароду — у 2001 годзе быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі".

Сваю працоўную дзейнасць на беларускай магістралі Рыгор Уладзіміравіч пачаў у 1974 годзе манцёрам пуцi Калінкавіцкай дыстанцыі пуцi. У перыяд 1975–1977 гг. служыў ва Ўзброеных сілах, а ў 1977—1978 гг. з'яўляўся слухачом падрыхтоўчага аддзялення Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Пасля заканчэння інстытута Рыгор Дворак ў 1983—1984 гг. працаваў дзяжурным па парку і пасту, загадчыкам грузавым дваром станцыі Калінкавічы. У перыяд з 1984 г. па 1988 г. ён працаваў на пасадзе намесніка начальніка станцыі Калінкавічы, а ў 1988—2003 гг. — начальніка станцыі Калінкавічы. У 2003—2009 гг. Рыгор Дворак працаваў на пасадзе начальніка ТЭРДУП «Гомельчыгунтранс», у 2009—2013 гг. — Першага намесніка начальніка Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год