Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

2 верасня каледжы Беларускай чыгункі адкрыюць дзверы для 4 тысяч навучэнцаў

30 жніўня 2013

2 верасня ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай чыгункі ўрачысты званок празвініць для 4 тысяч навучэнцаў. Менавіта столькі будучых чыгуначнікаў навучаецца сёння ў дзяржаўных каледжах беларускай магістралі - Аршанскім, Брэсцкім і Гомельскім .

 

У гэтым годзе ў чыгуначныя каледжы паступілі 979 навучэнцаў, у тым ліку на дзённае аддзяленне — 687. Як паказала ўступная кампанія -2013, самай папулярнай чыгуначнай спецыяльнасцю традыцыйна застаецца «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце». У Аршанскім каледжы конкурс на гэтую спецыяльнасць склаў 4,2 чалавекi на месца.

Асноўная ўвага ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі надаецца павышэнню якасці адукацыі, якая шмат у чым залежыць ад прафесіяналізму выкладчыкаў. У цяперашні час у каледжах і навучальных цэнтрах Беларускай чыгункі працуюць 300 высокакваліфікаваных педагогаў. Узровень кваліфікацыі выкладчыцкага складу пастаянна павышаецца. Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю мае 21% выкладчыкаў, першую — 36%.

На сёння Аршанскі, Брэсцкі і Гомельскі каледжы — гэта падрыхтоўка спецыялістаў і рабочых па 15 спецыяльнасцях чыгуначнага транспарту, стыпендыя, месца ў інтэрнаце, больш за 40 аб'яднанняў па інтарэсах для навучэнцаў.

Сістэма адукацыі Беларускай чыгункі ў цяперашні час таксама ўключае ў сябе тры навучальныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў — Гомельскі, Магілёўскі і Баранавіцкі. У навучальных цэнтрах штогод навучаецца больш за 2,5 тысячы чалавек па 32 масавых прафесіях рабочых.

Да пачатку новага 2013/2014 навучальнага года ў каледжах і навучальных цэнтрах праведзены рамонтныя работы, набыта новае абсталяванне.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: адукацыя
Да спісу навін за 2013 год