Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да «Дажынак-2013»

21 жніўня 2013

Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у падрыхтоўку да правядзення ў Жлобіне рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013».

 

Абноўленым сустрэне ўдзельнікаў «Дажынак» вакзальны комплекс станцыі Жлобін. У ліку прадугледжаных мерапрыемстваў - работы па уладкаваннi гумовых насцілаў на пешаходных пераходах і чыгуначных пераездах станцыі Жлобін. На пероне і пасадачных платформах вакзала ўсталююць інфармацыйныя табло, якія адлюстроўваюць інфармацыю аб прыбыцці і адпраўленні цягнікоў. Таксама будзе добраўпарадкавана тэрыторыя вакзалу. З мэтай забеспячэння бяспекі перамяшчэння пешаходаў уздоўж вуліц Някрасава, Таварная і Першамайская будзе завершана агароджа тэрыторыі станцыі Жлобін.

Да правядзення «Дажынак» будзе выкананы капітальны рамонт пасажырскіх платформаў і павільёнаў на станцыі Чырвоны Бераг і на некалькіх прыпыначных пунктах у Жлобінскім раёне.

Беларуская чыгунка выконвае будаўнічыя і рамонтныя работы ў рамках розных праграм і на іншых аб'ектах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год