Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» абмеркавалі перспектывы развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак

08 жніўня 2013

Перамовы першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Міхайлюка з віцэ-прэзідэнтам ААТ «Расійскія чыгункі" - генеральным дырэктарам ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» Міхаілам Акулавым прайшлі ў Мінску 7 жніўня. У перамовах таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў, прадстаўнікі пагранічнага і мытнага камітэтаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся інфармацыяй аб бягучым становішчы спраў у сферы міжнародных пасажырскіх перавозак, абмеркавалі перспектывы іх развіцця ў зносінах Расія — краіны Заходняй Еўропы транзітам па тэрыторыі Беларусі.

 

Міхаіл Акулаў адзначыў ўдзел і дапамогу беларускіх партнёраў у рэалізацыі праектаў па запуску міжнародных цягнікоў па маршрутах Масква—Ніца і МаскваПарыж і праінфармаваў аб планах ААТ «РЖД» па ўводзе ў абарот цягнікоў вытворчасці кампаніі «Тальга» па маршруце Масква—Берлін.

Бакі абмеркавалі сумесныя планы па аптымізацыі працэдур перасячэння цягнікамі «Тальга» беларуска-польскай мяжы і па змене тэхналогіі правядзення мытнага і пагранічнага кантролю з мэтай іх паскарэння. Удзельнікі перамоў адзначылі мэтазгоднасць правядзення пагранічнага і мытнага кантролю ў складзе цягніка за час правядзення аперацый па рассоўванi колавых пар і пропуску цягніка на ўчастку Брэст-Цэнтральны—Парк Буг.

Таксама была разгледжана рэалізацыя праекта будаўніцтва пераводнага ўстойства кампаніі «Тальга» на станцыі Брэст, што дазваляе аўтаматычна пераводзiць цягнікi з каляіны 1520 мм на каляіну 1435 мм, у напрамку ЗахадУсход і УсходЗахад. Праца па праектаванні і будаўніцтве пераводнага ўстойства ў цяперашні час вядзецца ў рамках сумеснай рабочай групы.

Па выніках перамоў быў падпісаны пратакол.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год