Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сельгасарганізацыі Беларускай чыгункі актыўна ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі 2013

08 жніўня 2013

У сельгасарганізацыях беларускай магістралі вызначаны лідары уборкі ўраджаю гэтага года. Лепшых земляробаў сёння ўшаноўвалі ў «Саўгасе «Рачкавічы» Беларускай чыгункі. Мерапрыемства прайшло з удзелам намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Пятра Стоцкага і старшыні Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзіміра Рынга. Яны выказалі лідарам уборкі падзяку за добрасумленную працу і ўручылі ім памятныя падарункі.

Лепшыя земляробы будуць адзначаны ва ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі.

 

Па стане на 8 жніўня сельскагаспадарчымі арганізацыямі беларускай магістралі ўбрана збожжавых і зернебабовых культур на 5845 га, што складае 65,4% ад запланаванай плошчы. Намалочана 21882 т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых склала 37,4 ц/га, што на сёння перавышае ўраджайнасць па рэспубліцы.

У ходзе ўборкі забяспечваецца высокая якасць работ. Зернесушыльныя комплексы ў гаспадарках функцыянуюць у кругласутачным рэжыме.

Акрамя таго, сельгасарганізацыі беларускай магістралі завяршаюць уборку рапсу, а таксама пачалі ўборку бульбы.

Нагадаем, у склад Беларускай чыгункі ўваходзяць 7 сельскагаспадарчых арганізацый: «Саўгас «Рачкавічы», «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі»; «Радзежскае» Брэсцкага аддзялення, «Агра-Крынкі» Гомельскага аддзялення, «Авангард» Магілёўскага аддзялення, «Выдрэя» і «Улiшыцы-Агра» Віцебскага аддзялення.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год