Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 6 па 8 жніўня дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнароднай нарадзе па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў паміж Украінай, Беларуссю, Расіяй, Германіяй, Польшчай

05 жніўня 2013

З 6 па 8 жніўня 2013 года дэлегацыя беларускай магістралі прыме ўдзел у нарадзе па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў паміж Украінай, Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй, Германіяй, Польшчай, а таксама транзітам праз гэтыя краіны ў кірунку Усход—Захад—Усход ў бягучым годзе. Мерапрыемства пройдзе ў Патсдаме (Германія). У ходзе нарады прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый падвядуць вынікі за 6 месяцаў па пытаннях перавозак экспартна-імпартных і транзітных грузаў, вызначаць сутачныя прапускныя здольнасці і ўзгодняць максімальныя перагрузачных магчымасці памежных пераходаў. На нарадзе таксама будуць разгледжаны пытанні па паскарэннi прасоўвання вагонапатокаў на памежных пераходах.

 

Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу грузавых перавозках ў зносінах Усход—Захад—Усход, якія ажыццяўляюцца транзітам па II Міжнародным транспартным калідоры. З гэтай мэтай магістраль праводзіць работу па развіцці транспартна-лагістычных паслуг, накіраваных на павелічэнне аб'ёмаў перавозак грузаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год