Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Вынікі працы ўстаноў адукацыі Беларускай чыгункі будуць падведзены на нарадзе ў Брэсце

20 жніўня 2013

Вынікі працы ўстаноў адукацыі Беларускай чыгункі за 2012/2013 навучальны год будуць падведзены на нарадзе педагагічных работнікаў, якая пройдзе на базе Брэсцкага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту 22 жніўня.

У мерапрыемстве таксама прымуць удзел прадстаўнікі аддзяленняў і Упраўлення Беларускай чыгункі; маладыя спецыялісты, якія прыступілі да працы ў гэтым годзе.

 

Удзельнікі нарады абмяркуюць пытанні павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўстановах адукацыі беларускай магістралі, вызначаць задачы па ўдасканаленні іх дзейнасці ў новым навучальным годзе.

Сістэма адукацыі Беларускай чыгункі ўключае ў сябе 3 дзяржаўныя каледжы чыгуначнага транспарту — Гомельскі, Аршанскі і Брэсцкі, а таксама 3 навучальныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў — Гомельскі, Магілёўскі і Баранавіцкі.

Сёння чыгунка забяспечвае магчымасць атрымання сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі па спецыяльнасцях чыгуначнага транспарту на аснове базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама павышэння кваліфікацыі, падрыхтоўкі або перападрыхтоўкі кадраў.

У бягучым годзе выпуск спецыялістаў на дзённай форме атрымання адукацыі ў каледжах беларускай магістралі склаў 731 чалавек, з іх на бюджэтнай аснове — 350. Акрамя «бюджэтнікаў" накіраванне на работу атрымалі 156 чалавек, якія вучыліся на платнай аснове.

Навучальныя цэнтры Беларускай чыгункі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў у 2012/2013 навучальным годзе правялі навучанне больш за 2,5 тыс. рабочых.

Па выніках уступнай кампаніі-2013 на навучанне ў каледжы Беларускай чыгункі паступіла 979 навучэнцаў, у тым ліку на дзённую форму навучання — 687 чалавек. Найбольшай папулярнасцю ў абітурыентаў традыцыйна карысталася спецыяльнасць «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце». Найбольшы конкурс на яе ў гэтым годзе быў у Аршанскім каледжы — 4,2 чалавекi на месца — на дзённую форму навучання.

22 жніўня ў Брэсцкім дзяржаўным каледжы чыгуначнага транспарту таксама пройдзе выстава «Сучасная адукацыя-2013», дзе будуць прадстаўлены метадычныя матэрыялы і прэзентацыі, падрыхтаваныя выкладчыкамі каледжаў і навучальных цэнтраў магістралі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: адукацыя
Да спісу навін за 2013 год