Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка аўтаматызуе працу сартавальных станцый, павышае бяспеку руху і захаванасць рухомага саставу

21 жніўня 2013

Перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў сферы ўкаранення сучасных тэхналогій, якія забяспечваюць аўтаматызацыю працы сартавальных горак, беларускія чыгуначнікі напярэдадні на станцыі Мінск-Сартавальны абмеркавалі з прадстаўнікамі інстытута «Гипротранссигналсвязь» філіяла ААТ «Росжелдорпроект», а таксама работнікамі ААТ «Літоўскія чыгункі».

Літоўскія чыгуначнікі вывучаюць вопыт выкарыстання на беларускай магістралі расійскай сістэмы ГАЦ-АРС ГТСС. Яна прызначана для аўтаматычнага кіравання стрэлкамі і запавольнік ў працэсе расфарміравання саставаў на сартавальных горках станцый.

 

Беларуская чыгунка эксплуатуе сістэму ГАЦ-АРС ГТСС на трох станцыях: Магілёў-2, Маладзечна, Мінск-Сартавальны. Да канца жніўня 2013 г. плануецца, што гэтая сістэма, але ўжо з прымяненнем новых тэхнічных рашэнняў, якія павышаюць эфектыўнасць яе эксплуатацыі, запрацуе яшчэ і на сартавальнай горцы станцыі Калінкавічы, дзе цяпер завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы.

Сістэма станоўча зарэкамендавала сябе ў рабоце, у тым ліку і на найбуйнейшай сартавальнай станцыі Мінск-Сартавальны. Штосутачна тут прымаецца больш за 60 цягнікоў, на сартавальнай горцы перапрацоўваецца каля 3 тыс. вагонаў. Сярэднесутачны вагонаабарот станцыі — 7 тыс. вагонаў.

Мінск-Сартавальны забяспечвае арганізацыю перапрацоўкі і бесперашкоднага пропуску транзітнага вагонапатоку з чатырох кірункаў: Мінск—Брэст, Мінск—Орша, Мінск—Маладзечна, Мінск—Гомель. У гэтакiх напружаных умовах працы сартавальнай горкі, па словах спецыялістаў, адмоў у працы сістэмы ГАЦ-АРС ГТСС, якія пацягнулі б за сабой парушэнне ўмоў бяспекі роспуску саставаў, не было.

— Абсталяванне дазваляе ў аўтаматычным рэжыме кіраваць працай горкі і ажыццяўляць так званае «прыцэльнае» тармажэнне вагонаў, а таксама павысіць узровень бяспекі руху вагонаў, захаванасць рухомага саставу і грузаў, што перавозяцца — падкрэсліў намеснік начальніка службы перавозак Упраўлення Беларускай чыгункі Уладзімір Бекеш. — Акрамя таго, што не менш важна, мы змаглі вывесці з небяспечнай зоны работнікаў, якія займаліся рэгуляваннем хуткасці руху вагонаў.

Дарэчы, для Беларусі супрацоўніцтва з расійскімі калегамі па ўкараненні сістэмы ГАЦ-АРС ГТСС — гэта яшчэ і прыклад вытворчай кааперацыі. Тэхналогія расійская, а частка камплектуючых для вырабу абсталявання беларускай вытворчасці (Брэсцкі электратэхнічны завод, прадпрыемства «Белсофт», а таксама Маладзечанскі электрамеханічны завод).

Не выключана, што беларускае абсталяванне і вопыт можа быць запатрабаваны літоўскімі чыгуначнікамі пры мадэрнізацыі сваіх сартавальных станцый. Сваю зацікаўленасць суадносінамі кошт-якасць-эфектыўнасць эксплуатацыі сістэмы ГАЦ-АРС ГТСС чыгуначнікі з Літвы выказалі як расіянам, так і беларусам.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год