Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка перавезла больш за 2,4 тыс. вагонаў збожжа ўраджаю гэтага года

14 жніўня 2013

Беларуская чыгунка цалкам забяспечвае заяўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перавозку збожжа ўраджаю гэтага года. Усяго з пачатку масавай уборкі ў перыяд з 22 ліпеня па 13 жніўня па чыгунцы перавезена 2409 вагонаў са збожжам.

У цяперашні час пагрузка збожжа на чыгуначны транспарт ажыццяўляецца ва ўсіх абласцях Беларусі. Магістраль своечасова дае рухомы састаў для перавозкі збожжавых, згодна з заяўкамi прадпрыемстваў і графікам адгрузкі Мінсельгасхарча. Для забеспячэння гэтых перавозак чыгунка мае неабходны парк збожжавозаў.

 

У цяперашні час магістраллю і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі арганізаваны кругласутачныя пагрузка і выгрузка збожжа. Гэта работа вядзецца таксама ў выхадныя дні. У мэтах забеспячэння перавозак збожжа ў Цэнтры кіравання перавозкамі і аддзяленнях Беларускай чыгункі ўсталяваны дыспетчарскі кантроль арганізацыі пагрузкі і выгрузкі.

У гэтым годзе беларуская магістраль па заяўках арганізацый Мінсельгасхарча плануе забяспечыць своечасовую перавозку збожжавых ўраджаю 2013 года ў аб'ёме не менш як 1,5 млн т.

Акрамя таго, у пачатку верасня чыгунка плануе прыступіць да перавозкі плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю гэтага года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год