Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На станцыі Дзегцяроўка-Тэхнічная уведзены ў эксплуатацыю часовы пост электрычнай цэнтралізацыі

12 жніўня 2013

Гэта частка маштабнай працы па будаўніцтве новай пасажырскай тэхнічнай станцыі Дзегцяроўка-Тэхнічная. У электрычную цэнтралізацыю часовага паста ўключаны 4 стрэлкі, 6 святлафораў і рэйкавыя ланцугi.

Аўтаматызацыя павялічыла перапрацоўчую здольнасць станцыі і прапускную здольнасць ўчастка Памыслішча—Дзегцяроўка.

Увод у дзеянне паста электрычнай цэнтралізацыі — гэта толькі частка работ па стварэнні новай сучаснай станцыі. У перспектыве тут будзе электрыфікавана вялікая частка пуцей, праведзена валаконна-аптычная лінія сувязі, ўкаранёна сістэма мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі, а таксама мікрапрацэсарнай блакіроўкі. У агульнай складанасці станцыя будзе мець больш за сто стрелачных пераводаў.

 

Паводле ацэнак спецыялістаў, здача ў эксплуатацыю шэрагу аб'ектаў, у тым ліку і часовага паста электрычнай цэнтралізацыі, дасць магчымасць ужо ў гэтым годзе вынесці тэхнічны парк са станцыі Мінск-Пасажырскі і пачаць падрыхтоўку ўсіх саставаў (вагонаў) сталічнага вагоннага ўчастка ў рэйс на станцыі Дзегцяроўка-Тэхнічная .

Што ж тычыцца будаўніцтва станцыі ў цэлым, то цяпер поўным ходам ідуць работы, прадугледжаныя 1-м пускавым комплексам 2-гой чэргі. Ўкладваюцца чыгуначныя пуці, ідзе пракладка інжынерных сетак прыёмаадтправачнага парка і сетак водазабеспячэння ўздоўж 17, 19 і 21-га пуцей.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год