Кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі план-графік мерапрыемстваў па стварэнні АТЛК
08 лістапада 2013
План-графік мерапрыемстваў па стварэнні Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТЛК) быў падпісаны ў Астане (Рэспубліка Казахстан) 7 лістапада ў перыяд правядзення II Міжнароднага транспартна-лагістычнага бізнес-форуму «Новы Шаўковы шлях». Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзімір Міхайлюк, прэзідэнт ААТ «РЖД» Уладзімір Якунін і прэзідэнт АТ «НК» КТЖ» Аскар Мамін.
Нагадаем, Пагадненне аб стварэнні Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі кіраўнікі чыгунак Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі ў Санкт-Пецярбургу ў чэрвені 2013 года. У кастрычніку ў Мінску ў рамках Міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа» было падпісана Пагадненне аб базавых прынцыпах стварэння і дзейнасці Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі. У цяперашні час сфарміравана сумесная каманда з супрацоўнікаў трох чыгунак, ААТ «Транскантэйнер» і ААТ «РЖД-Лагістыка» на чале з саветнікам прэзідэнта ААТ «РЖД» Жанар Рымжанавай.
Чакаецца, што праект прынясе істотныя фінансавыя выгады як для акцыянераў, так і для дзяржаў АЭП. Згодна з бізнес-планам агульны грузаабарот АТЛК да 2020 года перавысіць 4 млн ДФЭ. Дадатковы даход нацыянальных чыгуначных кампаній ад выкарыстання інфраструктуры да 2020 года складзе каля 1,6 млрд долараў ЗША. Кумулятыўны ўклад у ВУП краін АЭП да 2020 года, згодна з разлікамі, складзе 11.3 млрд. долараў ЗША, у тым ліку для Беларусі — каля 1 млрд. долараў ЗША, для Расiі — амаль 5 млрд. долараў ЗША, для Казахстана — 5, 3 млрд. долараў ЗША.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год