29 лістапада на базе культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі пройдзе фестываль «Клуб вясёлых чыгуначнікаў», у якім прымуць удзел 6 каманд аддзяленняў чыгункі
27 лістапада 2013
Свае творчыя здольнасці каманды змогуць прадэманстраваць ў трох конкурсах: візітнай картцы «І зноў добры дзень», конкурсе «Біятлон», у якім каманды змогуць адказаць на пытанне «А што для вас чыгунка?», а таксама ў музычным дамашнім заданні пад назвай «Мы поедем, мы помчимся» .
Адзначым, што фестываль «Клуб вясёлых чыгуначнікаў» на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод, пачынаючы з 2005 года, і нязменна карыстаецца вялікай папулярнасцю.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год