Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу «Лепшы менеджар па якасці» ў 2013 годзе
25 лістапада 2013
Перамогу ў конкурсе з прысуджэннем звання «Лепшы менеджар па якасці Беларускай чыгункі» атрымаў Аляксандр Бурлакоў — начальнік сектара тэхнічнага кантролю Жлобінскага вагоннага дэпо.
Другое месца заняў Уладзімір Заіка — інжынер па якасці лакаматыўнага дэпо Гомель; трэцяе месца — Наталля Дзянісава (інжынер па якасці лакаматыўнага дэпо Маладзечна); чацвёртае месца — Мікалай Алешка (інжынер Жабінкаўскай дыстанцыі пуцi); пятае месца — Юрый Шарыпа (інжынер-тэхнолаг Полацкага вагоннага дэпо). Усім ім будуць уручаны дыпломы і грашовыя ўзнагароды.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу кампетэнтнае журы ўлічвала практычныя вынікі функцыянавання сістэмы менеджменту якасці арганізацыі чыгункі, асабісты ўклад ўдзельніка конкурсу ў яе распрацоўку, укараненне і ўдасканаленне, а таксама навуковую і практычную дзейнасць прэтэндэнтаў на званне лепшага менеджара па якасці БЧ у гэтай галіне.
Упершыню конкурс «Лепшы менеджар па якасці Беларускай чыгункі» быў праведзены ў 2010 годзе. Ён закліканы садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг арганізацый Беларускай чыгункі, прапагандаваць перадавы вопыт у галіне менеджменту якасці, павышаць аўтарытэт кіраўнікоў і спецыялістаў у гэтай сферы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год