Пытанні тэхнічнага рэгулявання Мытнага саюза ў галіне чыгуначнай прадукцыі і інфраструктуры будуць разгледжаны на семінары ў Мінску 26—27 лістапада
20 лістапада 2013
Семінар на тэму «Тэхнічнае рэгуляванне Мытнага саюза ў галіне чыгуначнай прадукцыі і інфраструктуры чыгуначнага транспарту» адбудзецца 26—27 лістапада ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі.
Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі і Казахстана, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міждзяржаўнага Савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, беларускіх і замежных арганізацый, а таксама кампаній-вытворцаў чыгуначнай тэхнікі.
Удзельнікі семінара абмяркуюць патрабаванні бяспекі да аб'ектаў тэхнічнага рэгулявання, пацвярджэнне адпаведнасці патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза (ТР МС), схемы сертыфікацыі і дэкларавання аб'ектаў ТР МС, патрабаванні да маркіроўкі, правілы звароту на рынку і шэраг іншых пытанняў.
Мерапрыемства праводзіцца ў сувязі з уступленнем у сілу ў 2014 годзе Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 001/2011 «Аб бяспецы чыгуначнага рухомага саставу», ТР МС 002/2011 «Аб бяспецы высакахуткаснага чыгуначнага транспарту», ТР МС 003/2011 «Аб бяспецы інфраструктуры чыгуначнага транспарту».
Арганізатарамі семінара з'яўляюцца Дзяржстандарт Рэспублікі Беларусь, УА «БДIПК па стандартызацыі, метралогіі і кіраваннi якасцю» сумесна з Беларускай чыгункай і Расійскімі чыгункамі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год