Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у XXII Пленарным пасяджэнні Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскiх перавозках»

13 лістапада 2013

Пленарнае пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскiх перавозках» пройдзе з 14 па 15 лістапада ў Будапешце (Венгрыя). У ім прымуць удзел кіраўнікі найбуйнейшых сусветных транспартных і экспедытарскіх кампаній з больш як 20 краін, кіраўнікі чыгуначных адміністрацый краін Еўропы і Азіі.

Плануецца абмеркаваць магчымасці прыцягнення на транскантынентальны чыгуначны маршрут дадатковых аб'ёмаў грузаў. Перш за ўсё, гаворка ідзе аб адным з найбольш перспектыўных напрамкаў — кантэйнерных грузаперавозках.

 

Парадак форуму будзе ўключаць разгляд пытанняў аб каардынацыі намаганняў чыгунак, транспартных ведамстваў і мытных органаў па развіцці інфраструктуры міжнароднага еўра-азіяцкага транспартнага калідора «Транссіба», ўзгадненні канкурэнтаздольных скразных тарыфаў і ўкараненні спрошчаных працэдур перасячэння межаў; шляхі аптымізацыі лагістычных працэсаў: вопыт аператараў, экспедытарскіх і суднаходных кампаній на міжнародным рынку транспартных паслуг; прэзентацыі транспартных прадуктаў; інавацыйныя тэхналогіі міжнародных кантэйнерных перавозак з выкарыстаннем ТСМ: бяспека, страхаванне рызыкаў, беспапяровы дакументаабарот, адзіны інфармацыйны рэсурс, аб узаемадзеянні КСТП з міжнароднымі арганізацыямі: прававая гарманізацыя, сумесныя праекты, рабочыя групы і шэраг іншых пытанняў.

Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў выступіць на пасяджэнні з дакладам на тэму «Аб каардынацыі намаганняў чыгунак, транспартных ведамстваў і мытных органаў па развіцці інфраструктуры міжнароднага транспартнага калідора «Транссіба», ўзгадненні канкурэнтаздольных скразных тарыфаў і ўкараненні спрошчаных працэдур перасячэння межаў".

Сённяшнія магчымасці дазваляюць перавозіць грузы з Паўднёва-Усходняй Азіі ў Заходнюю Еўропу менш чым за два тыдні. Гэта час, дзякуючы намаганням чыгуначнікаў, пастаянна скарачаецца.

Па паказчыку хуткасці, як сведчаць міжнародныя эксперты, чыгунка значна выйграе ў свайго галоўнага на сёння канкурэнта — марскога транспарту, бо шлях па вадзе значна даўжэйшы, чым сухапутны.

У сувязі з гэтым найбольшае распаўсюджванне для дасягнення такіх вынікаў ўжо атрымалі маршрутныя кантэйнерныя цягнікi.

Праз тэрыторыю Беларусі праходзіць два міжнародныя транспартныя калідоры. Гэта II-гi Агульнаеўрапейскі транспартны калідор ў зносінах краіны ЕС—Расія і далей праз Транссіб і Казахстан у Кітай і краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, а таксама IX-ы Агульнаеўрапейскі транспартны калідор (з адгалінаваннем Б) паміж краінамі Балтыйскага і Чорнага мораў і далей у краіны Міжземнамор'я і Блізкага Ўсходу.

Пры гэтым варта адзначыць, што II-гi Агульнаеўрапейскі транспартны калідор у частцы чыгункі па тэрыторыі Беларусі цалкам двухшляховы, электрыфікаваны і з'яўляецца больш экалагічным у параўнанні з аўтамабільным.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю перавозак спецыялізаванымі кантэйнернымі цягнікамі, што едуць ў зносінах Усход — Захад—Усход па II-м агульнаеўрапейскiм транспартным калідоры з удзелам Транссібірскай магістралі. Гэта «Усходні вецер» (па маршруце Берлин—Брест—Москва/СНГ), «Казахстанскі вектар» (па маршруце Беларусь—Расія—Казахстан—краіны Сярэдняй Азіі), «Мангольскі вектар» (па маршруце Беларусь — Расія — Манголія — Кітай), «Фольксваген РУС» (па маршруце Брэст—Калуга ст. Перспектыўная)—Брэст), «Пежо—Сітраен» (па маршруце Везуль (Францыя)—Франкфурт-на-Одэры (Германія)—Малашэвічы (Польшча)—Брэст (Беларусь)—Варатынск (Расія) і назад), «FORD» (па маршруце Цярэспаль (Польшча)—Брэст—Елабуга (Расія), «BMW» (па маршруце Германія, Польшча, Беларусь, Расія, Казахстан, Кітай), «Чунцын—Дуйсбург» (па маршруце Кітай, Казахстан, Расія, Беларусь, Польшча, Германія).

У 2012 годзе быў арганізаваны новы праект па перавозцы машынакамплектаў «Шкода» і «KIA» па маршруце Млада Балеслаў (Чэшская Рэспубліка)—Зашчыта (Рэспубліка Казахстан).

У цяперашні час перавозка грузаў чыгуначным транспартам праз беларуска-польскія памежныя пераходы ажыццяўляецца з ужываннем накладной ЦIМ/СМГС. Актыўнае ўкараненне уніфікаванай чыгуначнай накладной ЦIМ /СМГС для кантэйнерных перавозак у зносінах Усход — Захад—Усход дазваляе ажыццяўляць перавозкі на ўсім шляху руху па ўсёй Еўразіі па адной накладной без пераафармлення на беларуска-польскай мяжы, паскорыць тэрміны дастаўкі грузаў, удасканаліць пытанні арганізацыі перавозак грузаў і тым самым стварыць умовы для прыцягнення дадатковых аб'ёмаў перавозак. Па ЦIМ / СМГС ўжо ажыццяўляюцца ўсе перавозкі кантэйнернымі цягнікамі «Чунцын—Дуйсбург», «Фольксваген РУС» і «Пежо—Сітраен», «Шкода» і «КIA».

У мэтах дэманстрацыі кітайскім грузаадправіцелям пераваг перавозак рэгулярнымі кантэйнернымі цягнікамі пад эгідай Каардынацыйнага Савета па Транссібірскiх перавозках з мая 2013 года ажыццяўляецца пілотны праект «Электронны цягнік». У рамках праекта ўжо ажыццёўлена адпраўка 19 цягнікоў па маршруце з Чэнду (Кітай) — Лодзь (Польшча) па строгiм графіку.

Праект «Накладная ЦIМ/СМГС» не стаіць на месцы. Сфера дзеяння працягвае пашырацца, да праекту далучаецца ўсё большая колькасць перавозчыкаў з краін Заходняй Еўропы, а таксама чыгунак Казахстана, Манголіі, Кітая.

Беларуская чыгунка з'яўляецца заходняй мяжой прасторы каляіны 1520 мм, злучаючы іх з заходнееўрапейскай каляінай 1435 мм. На мяжы з Польшчай сканцэнтраваны асноўныя магутнасці перагрузачнай і складской інфраструктуры, якія дазваляюць забяспечыць гібккую сістэму збыту тавараў з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну ў Заходнюю Еўропу з выкарыстаннем розных схем перавозкі.

Ужо цяпер на беларуска-польскай мяжы на сваіх тэрміналах ëсць магчымасць арганізацыi перагруза масавых грузаў (каменны вугаль, руда, круглы лес) як у напрамку Захад—Усход, так і Ўсход—Захад.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год