Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у III злёце машыністаў ААТ «РЖД»
27 лістапада 2013
Мерапрыемства праходзіць у Маскве з 26 па 29 лістапада. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае начальнік службы лакаматыўнай гаспадаркі чыгункі Уладзімір Ажыгін.
Беларуская чыгунка таксама паспяхова прымяняе практыку правядзення злёту машыністаў. Мерапрыемства праводзіцца адзін раз у два гады з мэтай абмеркавання пытанняў бяспекі руху цягнікоў, удасканалення эксплуатацыйнай працы, аптымізацыі працы і адпачынку лакаматыўных брыгад. Першы злёт машыністаў Беларускай чыгункі адбыўся ў 2010 годзе ў Лідзе, другі — у 2012 годзе ў Мінску.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год