Каманда Мінскай дыстанцыі пуцi стала пераможцам конкурсу «Чыгунка — наш шлях працоўны!»
06 лістапада 2013
Конкурс «Чыгунка — наш шлях працоўны!» сярод каманд дыстанцый пуцi Беларускай чыгункі прайшоў 5 лістапада на базе Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.
Пераможцам конкурсу стала каманда Мінскай дыстанцыі пуцi, другое месца заняла каманда Варапаеўскай дыстанцыі пуцi, трэцяе месца падзялілі паміж сабой каманды Магілёўскай і Баранавіцкай дыстанцый пуцi.
Камандам-прызёрам ўручаны дыпломы і памятныя прызы.
Конкурс праводзіўся ў два туры. 1-ы тур (адборачны) адбыўся ў аддзяленнях БЧ, у 2-м туры змагаліся самыя моцныя. Праграма конкурсу ўключала ў сябе 4 этапы, падчас якіх удзельнікі павінны былі прадставіць візітную картку каманды, прадэманстраваць свае прафесійныя навыкі, таленты і фізічную падрыхтоўку.
Мэтамі правядзення конкурсу «Чыгунка — наш шлях працоўны!» з'яўляюцца папулярызацыя чыгуначных прафесій, звязаных з эксплуатацыяй і абслугоўваннем пуцi; арганізацыя вольнага часу чыгуначнікаў і развіццё іх творчага патэнцыялу.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год