Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Навагодні экспрэс» будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы ў дні зімовых канікул і навагодніх святаў

11 лістапада 2013

Навагодняе падарожжа ў краіну казак прапануе маленькім пасажырам і іх бацькам Дзіцячая чыгунка імя К. С.Заслонова РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Фірменны цягнік «Навагодні экспрэс» будзе курсіраваць з 25 па 31 снежня 2013 года і з 4 па 7 студзеня 2014 г. 5 разоў на дзень. Пачатак рэйсаў у 11:00, 12:30, 14:00, 15:30 і 17:00. Першы састаў «Навагодняга экспрэса» адправіцца з перона Дзіцячай чыгункі 25 снежня ў 11:00. Яго шлях пройдзе праз тры станцыі: Заслонава, Піянерская і Сасновы Бор.

 

На станцыі Сасновы Бор хлопчыкаў і дзяўчынак чакае сустрэча з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай. «Пасажыры нашага святочнага цягніка зробяць тэатралізаванае падарожжа па заснежаным лесе ў цёплым і ўтульным вагончыку. Рабяты разам з бацькамі будуць ўцягнуты ў сапраўдную калядную прыгоду, — распавёў начальнік Дзіцячай чыгункі Валерый Савіч. — Сумесна з калектывам Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў мы рыхтуем для маленькіх пасажыраў тэатралізаванае прадстаўленне з навагоднімі конкурсамі і гульнямі».

Праект «Навагодні экспрэс» традыцыйна карыстаецца вялікай папулярнасцю ў дзяцей і іх бацькоў. У мінулым сезоне ў рамках праекта Дзіцячая чыгунка перавезла каля 12 тысяч пасажыраў.

Білеты пачнуць прадавацца ўжо ў пачатку снежня ў касе па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 86.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год