Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 59 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце краін Садружнасці

15 лістапада 2013

Пяцьдзясят дзявятае пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце пройдзе 19—20 лістапада ў г. Кішынёве (Рэспубліка Малдова). Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначальвае Начальнік чыгункі Ўладзімір Марозаў.

У пасяджэнні прымуць удзел члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан, Украіны, асацыяваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Рэспублікі Балгарыя, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі і Фінляндскай Рэспублікі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літоўскай Рэспублікі і Эстонскай Рэспублікі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Таксама плануецца ўдзел назіральнікаў пры Савеце — прадстаўнікоў чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, а таксама Выканаўчага камітэта СНД.

 

Парадкам дня пасяджэння Савета прадугледжаны разгляд 12-ці пытанняў, якія вызначаюць каардынацыю дзеянняў чыгунак Садружнасці па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парку грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенню ўзаемаразлікаў за перавозкі і паслугі, распрацоўцы адзіных нарматыўных дакументаў.

Рэгламентам работы 59-га пасяджэння Савета прадугледжваецца час для правядзення двухбаковых сустрэч кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый па узгодненых бакамі пытаннях.

Адзначым, што Савет па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД заснаваны ў 1992 годзе для каардынацыі работы чыгуначнага транспарту на міждзяржаўным узроўні і выпрацоўкі ўзгодненых прынцыпаў яго дзейнасці.

Дзякуючы дзейнасці Савета атрымалася захаваць тэхналагічнае адзінства чыгуначнай сеткі, забяспечыць узгодненае развіццё інфраструктуры і тарыфнай палітыкі чыгунак краін Садружнасці.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год