Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі адзначыць 135-годдзе з дня стварэння

28 лістапада 2013

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 135-годдзю Гомельскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, пройдуць у Гомелі 29 лістапада.

У мерапрыемствах прымуць удзел кіраўнікі Беларускай чыгункі, аддзяленняў чыгункі, органаў мясцовай улады, устаноў адукацыі, ветэраны працоўнага калектыву каледжа.

 

Гасцямі свята таксама стануць выпускнікі каледжа розных гадоў, у іх ліку — прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту Юрый Самадум, начальнік Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Павел Чванькоў, прэзідэнт Бранскага філіяла Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта шляхоў зносін Пётр Кавалёў і іншыя. Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Гомель прыедуць дэлегацыі замежных устаноў адукацыі — даўніх партнёраў каледжа: Петразаводскага і Вялікалуцкага філіялаў Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта шляхоў зносін, Бранскага філіяла Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта шляхоў зносін, Адэскага каледжа транспартных тэхналогій.

У праграме свята — канферэнцыя на тэму «Актуальныя праблемы адзіных падыходаў да падрыхтоўкі спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ва ўмовах інавацыйнага развіцця чыгуначнага транспарту»; выстава мастацкай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў; экспазіцыя, прысвечаная будатрадаўскаму руху; наведванне музея каледжа.

Гомельскі каледж — найстарэйшая сярэдняя спецыяльная ўстанова адукацыі ў Беларусі. За 135 гадоў каледжам падрыхтавана больш за 28 тысяч спецыялістаў для Беларускай чыгункі і іншых галін эканомікі.

Першы выпуск кваліфікаваных інжынерных работнікаў (11 чалавек) адбыўся ў 1881 годзе. Да 1924 года ў каледжы (у той час — тэхнікуме) навучаліся толькі юнакi. У 1924 году здала ўступныя іспыты і была залічана на механічнае аддзяленне першая дзяўчына Вера Чарнаног. Дачка слесара станцыі Бахмач (Украіна) Вера Чарнаног скончыла тэхнікум у 1928 годзе, атрымаўшы званне «тэхнік шляхоў зносін 1 разраду па механічнай спецыяльнасці " і вярнулася на радзіму, дзе і працавала па атрыманай спецыяльнасці.

У 1936 году дырэктарам тэхнікума быў прызначаны Мікалай Кунцэвіч, які гераічна загінуў у жніўні 1941 года пры абароне Гомеля. Памятная дошка Мікалаю Кунцэвічу ўстаноўлена пры ўваходзе ў галоўны навучальны корпус каледжа. 27 Лістапада 1943, на наступны дзень пасля вызвалення Гомеля ад фашысцкіх захопнікаў, тэхнікум аднавіў сваю работу.

У цяперашні час Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі — гэта сучасная ўстанова адукацыі, у якой ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па 8 спецыяльнасцях. У каледжы навучаецца каля 1300 вучняў, працуе больш за 100 высокакваліфікаваных педагогаў. Арганізацыю вольнага часу для навучэнцаў забяспечваюць каля 20 аб'яднанняў па інтарэсах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год