З 1 па 3 лістапада на базе адпачынку «Белае возера» аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення адбыўся турыстычны злёт моладзі Беларускай чыгункі, у якім прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў чыгункі
04 лістапада 2013
Па выніках правядзення злёту 1-е прызавое месца прысуджана камандзе Брэсцкага аддзялення, 2-е — камандзе Баранавіцкага і 3-е прызавое месца — камандзе Віцебскага аддзялення.
Па выніках конкурсаў, якія не ўваходзяць у агульны залік злёту, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам.
Пераможцам у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» прызнана каманда Віцебскага аддзялення, якая заняла 1-е месца, 2-е прызавое месца ў гэтым конкурсе заняла каманда Магілёўскага аддзялення і 3-е месца — каманда Гомельскага аддзялення чыгункі.
У конкурсе «Першая дапамога пацярпеламу» лепшую падрыхтоўку паказалі каманды Баранавіцкага аддзялення, што заняла 1-е месца ў конкурсе, Віцебскага аддзялення, якая заняла 2-е месца і Мінскага аддзялення, якая заняла ў конкурсе 3-е месца.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год