28 лістапада ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Беларуская чыгунка праводзіць круглы стол
27 лістапада 2013
Мерапрыемства арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь.
Тэма круглага стала «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў».
Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Расія, а таксама прэзентацыя і азнаямленне грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній з тарыфнай палітыкай Беларускай чыгункі на 2014 фрахтавы год, дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў.
Па выніках працы за 10 месяцаў 2013 Беларускай чыгункай перавезена 115,1 млн тон грузаў, у тым ліку ў міжнародных зносінах (ўвоз, вываз, транзіт) — 78,7 млн тон.
У структуры міжнародных грузавых перавозак найбольшая удзельная вага (32%) прыпадае на транзіт, які складае 37,5 млн тон.
Варта адзначыць, што доля расійскіх знешнегандлёвых грузаў у агульным аб'ёме транзітных перавозак па выніках 10 месяцаў 2013 па Беларускай чыгунцы складае 91%, гэта ў першую чаргу каменны вугаль, нафта і нафтапрадукты, чорныя металы, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні.
Транзітныя перавозкі грузаў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй за 10 месяцаў 2013 склалі 34,43 млн тон, або 102,8% да аналагічнага перыяду 2012 года.
Перавозкі грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі за 10 месяцаў 2013 склалі 9,55 млн тон, або 107,0% да аналагічнага перыяду 2012 года.
Транзітныя перавозкі з(у) Калінінградскай вобласці па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь склалі 9,1 млн тон грузаў, або 104,5% да аналагічнага перыяду 2012 года.
На рынку чыгуначных паслуг прасторы каляіны 1520 найважнейшым фактарам, што фармуе грузавую базу для транзітных перавозак, з'яўляецца гандлёва-эканамічны патэнцыял Расійскай Федэрацыі.
Беларуская чыгунка імкнецца праводзіць гiбкую, стабільную тарыфную палітыку аператыўна і адэкватна рэагуючы на змены кан'юнктуры транспартнага рынку. Пры гэтым найважнейшай умовай з'яўляецца забеспячэнне балансаў інтарэсаў перавозчыка і карыстальніка яе паслуг.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год