Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгункі Беларусі і Літвы ажыццявілі першую пробную перавозку кантрэйлерным цягніком «Нёман»

26 лістапада 2013

У лістападзе бягучага года з Беларусі ў Літву па маршруце Калядзічы—Каўнас ўпершыню былі дастаўлены вялікагрузныя аўтамабілі на спецыялізаваных чыгуначных платформах. Час у шляху з Калядзічаў у Каўнас склала 11 гадзін 50 хвілін з улікам правядзення працэдур мытнага афармлення і пагранічнага кантролю на дзяржаўнай мяжы.

Рэалізацыі гэтага сумеснага пілотнага праекта Беларускай чыгункі і Літоўскіх чыгунак папярэднічала падрыхтоўчая работа, праведзеная сумесна з асацыяцыямі перавозчыкаў, органамі пагранічнага і мытнага кантролю і іншымі органамі дзяржкіравання абедзвюх краін.

Плануецца, што ў бліжэйшы час будзе ажыццёўлена яшчэ адна пробная кантрэйлерная перавозка па гэтым маршруце. Па выніках будзе праведзены аналіз і прынята рашэнне аб далейшай рэалізацыі праекта.

 

Кантрэйлерныя перавозкі забяспечваюць комплекс паслуг па дастаўцы грузаў з дапамогай аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту. Найбольш распаўсюджаная схема ажыццяўлення такіх перавозак прадугледжвае замацаванне аўтапаяздоў, аўтамабіляў, прычэпаў, паўпрычэпаў і здымных аўтамабільных кузаваў на чыгуначных платформах для далейшай транспарціроўкі. Пры гэтым частку пуцi аўтамабільны транспарт знаходзіцца на платформе і частку пераадольвае «на калёсах».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год