Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Пытанні тэхнічнага рэгулявання Мытнага саюза ў галіне чыгуначнай прадукцыі і інфраструктуры абмяркоўваюць на семінары ў Мінску

26 лістапада 2013

Сёння ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі пачаў сваю работу семінар на тэму «Тэхнічнае рэгуляванне ў галіне чыгуначнай прадукцыі і інфраструктуры чыгуначнага транспарту ў Мытным саюзе».

Важнасць мерапрыемства падкрэсліў, адкрываючы семінар, галоўны інжынер Беларускай чыгункі Валерый Шубадзёраў. «Тэма вельмі значная ў сувязі з тым, што ў 2014 годзе ўступаюць у сілу тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту, — адзначыў ён. — Сëння мы бачым, што, вядома, тут вельмі шмат пытанняў, якія патрабуюць пільнай увагі і вырашэння».

 

Семінар прадоўжыцца да 27 лістапада. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі і Казахстана, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міждзяржаўнага Савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, беларускіх і замежных арганізацый, а таксама кампаній — вытворцаў чыгуначнай тэхнікі. У ліку ўдзельнікаў семінара — першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Беларусі Валерый Гурэвіч, кіраўнік — галоўны інжынер АТ НК «КТЖ» Серык Талебаеў, дырэктар Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі Васіль Байцоў, віцэ-прэзідэнт Некамерцыйнага партнёрства «Аб'яднанне вытворцаў чыгуначнай тэхнікі» Ўладзімір Мацюшын і іншыя афіцыйныя асобы. Чакаецца прыбыццё ў Мінск для ўдзелу ў семінары старэйшага віцэ-прэзідэнта ААТ «РЖД» Валянціна Гапановіча.

У ходзе семінара будуць абмеркаваны патрабаванні бяспекі да аб'ектаў тэхнічнага рэгулявання, пацвярджэнне адпаведнасці патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза (ТР МС), схемы сертыфікацыі і дэкларавання аб'ектаў ТР МС, патрабаванні да маркіроўкі, правілы абароту на рынку і шэрагу іншых пытанняў.

Мерапрыемства праводзіцца ў сувязі з уступленнем у сілу ў 2014 годзе Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 001/2011 «Аб бяспецы чыгуначнага рухомага саставу», ТР МС 002 /2011 «Аб бяспецы высакахуткаснага чыгуначнага транспарту», ТР МС 003/2011 «Аб бяспецы інфраструктуры чыгуначнага транспарту».

Арганізатарамі семінара з'яўляюцца Дзяржстандарт Рэспублікі Беларусь, УА «БДзIПК па стандартызацыі, метралогіі і кіраваннi якасцю» сумесна з Беларускай чыгункай і Расійскімі чыгункамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год