Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прадставіць транзітны патэнцыял ўдзельнікам круглага стала, які пройдзе ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

21 лістапада 2013

Правядзенне круглага стала «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў» пройдзе 28 лістапада ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Мерапрыемства арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь.

Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляюцца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Расія, прэзентацыя і азнаямленне грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній з тарыфнай палітыкай Беларускай чыгункі на 2014 фрахтавы год, дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў.

 

Тое, што ўпершыню работа круглага стала пройдзе ў Маскве невыпадкова, бо Беларусь — транзітная краіна, размешчаная ў цэнтры Еўропы, на скрыжаванні II і IX Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў. Шмат у чым менавіта гэта вызначыла ролю Беларускай чыгункі як важнейшага злучаючага звяна паміж Усходам і Захадам.

Асабліва актуальна гэта сцвярджэнне ў святле развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы — функцыянавання Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана, планаў па фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза. Чыгуначныя перавозкі — гэта тая сфера, канкурэнцыя ў якой з кожным годам абвастраецца, а змена кан'юнктуры знешніх рынкаў вучыць быць гатовым да працы ў самых розных умовах.

У якасці мадэратара круглага стала выступіць начальнік службы знешніх сувязяў Беларускай чыгункі Аляксандр Пятровіч Сергіенка.

Сярод прысутных на мерапрыемстве — грузаўладальнікаў Расіі, прадстаўнікі кампаній-аператараў рухомага саставу, партнёры.

Удзельнікам круглага стала будзе прадстаўлены шэраг дакладаў аб напрамках работы па прыцягненнi грузапатокаў у 2014 годзе, перавагах беларускай магістралі па пропуску транзітнага грузапатоку ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй, маркетынгавай стратэгіі чыгункі ў 2014 годзе і прапускной здольнасці Беларускай чыгункі, мерах, якія прымаюцца па забеспячэннi бесперашкоднага пропуску транзітнага вагонапатоку ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй ў 2014 годзе, транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці і магчымасцях БТЛЦ на рынку транспартных паслуг краін АЭП і ЕС і іншыя.

Плануецца, што ў рабоце круглага стала прыме ўдзел Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Віктаравіч Петрышанка.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год