Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгункі Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі мемарандум аб сумесных дзеяннях пры уступленні ў сілу тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту

28 лістапада 2013

Мемарандум аб сумесных дзеяннях Беларускай чыгункі, Казахстанскiх і Расійскіх чыгунак пры уступленні ў сілу тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту быў падпісаны 27 лістапада ў Мінску ў рамках правядзення міжнароднага семінара. Подпісы пад дакументам паставілі галоўны інжынер Беларускай чыгункі Валерый Шубадзёраў, старэйшы віцэ-прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Валянцін Гапановіч, дырэктар - кіраўнік i галоўны інжынер АТ «Нацыянальная кампанія «Казахстанскія чыгункі» Серык Талебаеў.

 

Мемарандум прадугледжвае ўзаемадзеянне чыгуначных адміністрацый трох краін у пытаннях тэхнічнага рэгулявання на чыгуначным транспарце, абавязковага пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў у Мытным саюзе, развіцця і ўдасканалення выпрабавальнай і эксперыментальнай базы чыгуначнай прадукцыі.

Семінар на тэму «Тэхнічнае рэгуляванне ў галіне чыгуначнай прадукцыі і інфраструктуры чыгуначнага транспарту ў Мытным саюзе» прайшоў у Мінску 26—27 лістапада. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі і Казахстана, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міждзяржаўнага Савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, беларускіх і замежных арганізацый, а таксама кампаній — вытворцаў чыгуначнай тэхнікі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год