Карпаратыўныя навіны
Жнівень
-
29 жніўня 2014Каманда Беларускай чыгункі ўпершыню прыме ўдзел у конкурсе машыністаў ААТ «РЖД», які пройдзе ў Пензе ў кастрычніку
З мэтай далейшага ўмацавання міжнародных сувязяў і абмену перадавым вопытам каманда БЧ упершыню прыме ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства на званне «Лучший работник Дирекции тяги» сярод машыністаў-інструктараў лакаматыўных брыгад, машыністаў, памочнікаў машыністаў лакаматываў і тэхнікаў па расшыфроўцы стужак хуткасцямераў, які штогод арганізуе ААТ «РЖД».
У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе 22—24 кастрычніка ў г. Пензе.
Каманды-ўдзельніцы прадставяць на конкурсе свае прывітаннi і відэаролік на тэму «Моя жизнь, моя работа, мой безопасный труд». У праграме індывідуальных спаборніцтваў — праверка тэарэтычных ведаў удзельнікаў і практычныя заданні, якія прадугледжваюць прымяненне прафесійных навыкаў, у тым ліку пры розных нестандартных сітуацыях.
Чытаць далей… -
29 жніўня 2014Напярэдадні новага навучальнага года на Беларускай чыгунцы стартавала дэкада па прафілактыцы дзіцячага траўматызму
Сёння на Беларускай чыгунцы стартавала дэкада па прафілактыцы дзіцячага траўматызму «Дзеці і бяспека», якая працягнецца па 7 верасня.
У гэты перыяд ва ўсіх абласцях будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У гэтых мерапрыемствах задзейнічаны работнікі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ, супрацоўнікі органаў унутраных спраў на транспарце.
З сённяшняга дня пачалося правядзенне мэтавых рэйдаў па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі такіх рэйдаў — папярэджанне знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту малалетніх без суправаджэння дарослых; недапушчэнне знаходжання на чыгуначных пуцях непаўналетніх у навушнiках альботых, што размаўляюць па мабільным тэлефоне.
Чытаць далей… -
28 жніўня 2014Дзіцячая чыгунка запрашае на сустрэчу з пісьменнікамі напярэдадні Дня беларускага пісьменства
29 жніўня на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонава Мінскага аддзялення БЧ пройдзе мерапрыемства «Пiсьменнiкi дзецям», прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці.
Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 у фае залы чакання Дзіцячай чыгункі. Прыняць удзел запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Навучэнцы гуртка «Юны чыгуначнік», а таксама пасажыры і госці Дзіцячай чыгункі сустрэнуцца з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Беларусі — лаўрэатамі прэстыжных дзяржаўных і літаратурных прэмій. Аб сваёй творчасці хлопцам раскажуць галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка», член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Ліпскі, а таксама пісьменніца і паэтка Раіса Баравікова. Прадугледжана чытанне вершаў, правядзенне розных віктарын.
Чытаць далей… -
27 жніўня 2014Беларуская чыгунка з 1 верасня плануе прыступіць да перавозкі буракоў ураджаю 2014 года
Усяго ў бягучым годзе ў адпаведнасці з узгодненым графікам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» чыгуначным транспартам плануецца перавезці больш за 2 млн. т буракоў, што складзе 114% да ўзроўню 2013 года. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі чакаюцца ў кастрычніку-лістападзе — да 400 вагонаў у суткі.
Перавозка буракоў будзе ажыццяўляцца са станцый Мінскага, Баранавіцкага, Брэсцкага і Магілёўскага аддзяленняў БЧ.
Чытаць далей… -
25 жніўня 2014Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні з 29 жніўня дэкады па прафілактыцы дзіцячага траўматызму
Напярэдадні пачатку навучальнага года Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні з 29 жніўня па 7 верасня дэкады па прафілактыцы дзіцячага траўматызму «Дзеці і бяспека».
У гэты перыяд ва ўсіх абласцях будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У гэтых мерапрыемствах будуць задзейнічаны работнікі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ, супрацоўнікі органаў унутраных спраў на транспарце.
Падчас дэкады будуць праводзіцца мэтавыя рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі такіх рэйдаў — папярэджанне знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту малалетніх без суправаджэння дарослых; недапушчэнне знаходжання на чыгуначных пуцях непаўналетніх у навушніках альбо тых, што размаўляюць па мабільным тэлефоне.
Чытаць далей… -
22 жніўня 2014Гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства сустрэне абноўленая чыгуначная станцыя «Беларусь» у Заслаўі
Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у падрыхтоўку да правядзення ў Заслаўі Дня беларускага пісьменства. У рамках падрыхтоўкі да свята змянілася чыгуначная станцыя «Беларусь» у Заслаўі. Праведзены рамонт і афарбоўка фасадаў станцыйнага будынка і будынка багажнага аддзялення, рамонт дэкаратыўнай падсветкі. Фасад станцыйнага будынка ўпрыгожыла гістарычнае пано.
Выканана ўнутранае аздабленне і ўладкаванне падвесных столяў у зале чакання. Адрамантавана пасажырская платформа. Праведзена заменена сістэмы вонкавага асвятлення тэрыторыі станцыі і шэраг іншых работ.
Асобная ўвага нададзена добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі станцыі — тут з'явіліся новыя пешаходныя дарожкі з тратуарнай пліткай, у бліжэйшы час на тэрыторыі станцыі будуць устаноўлены новыя лаўкі і ўрны.
Чытаць далей… -
21 жніўня 2014Беларуская чыгунка працягвае мерапрыемствы суцэльнага кантролю за безбілетным праездам у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа
21 жніўня на станцыі Мінск-Паўднёвы з 7.16 па 8.03 праводзіўся суцэльны кантроль цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа, што рухаліся па маршрутах «Асіповічы—Мінск-Пасажырскі» і «Пухавічы—Мiнск-Пасажырскі». У кантрольных мерапрыемствах прынялі ўдзел кантралёры-рэвізоры, супрацоўнікі ваенізаванай аховы і работнікі Мінскага аддзялення чыгункі, супрацоўнікі праваахоўных органаў. Менш чым за гадзіну было выяўлена 17 грамадзян, якія ехалі без праязных дакументаў.
Працягласць надгляду кожнага цягніка склала ад 5 да 6 хвілін. Перад прыпынкам па сетцы ўнутрысалоннай абвесткі пасажыраў інфармавалі аб парадку праверкі. Таксама на станцыі Мінск-Пасажырскі была прадугледжана выдача даведак аб спазненні цягнікоў, у дачыненні да якіх праводзіўся суцэльны кантроль.
Раней, з мэтай узмацнення барацьбы з безбілетным праездам, Беларуская чыгунка правяла дэкаду суцэльнага кантролю ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа на ўсіх аддзяленнях чыгункі. Мерапрыемствы суцэльнага кантролю працягнуцца да 1 верасня на Мінскім чыгуначным вузле.
Чытаць далей… -
21 жніўня 2014Сельгасарганізацыі Беларускай чыгункі завяршылі ўборку збожжа ўраджаю гэтага года
Сельгасарганізацыямі БЧ па стане на 20 жніўня ўбрана збожжавых і зернебабовых культур на 9601 га, што складае 100% ад запланаванай плошчы. Намалочана 44647 т збожжа.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі склала 46,5 ц/га. Для параўнання, у мінулым годзе сярэдняя ўраджайнасць была 39,3 ц/га.
Нагадаем, у склад Беларускай чыгункі ўваходзяць 7 сельскагаспадарчых арганізацый: «Свіцязь» (Баранавіцкае аддзяленне БЧ); «Радзежскае» (Брэсцкае аддзяленне), «Крынкі-Агра» (Гомельскае аддзяленне); «Авангард» (Магілёўскае аддзяленне); «Выдрэя» і «Улiшыцы-Агра» (Віцебскае аддзяленне) і «Саўгас«Рачкавічы».
Чытаць далей… -
20 жніўня 2014Беларуская чыгунка прыме ўдзел у пасяджэнні Камісіі Савета па чыгуначным транспарце па пытаннях бяспекі руху, якое пройдзе ў Мінску 2—3 верасня
2—3 верасня ў Мінску пройдзе IV пасяджэнне Камісіі Савета па чыгуначным транспарце па пытаннях бяспекі руху на чыгуначным транспарце.
Чакаецца, што ў пасяджэнні Камісіі прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый 15 краін — Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Арменіі, Кіргізіі, Малдовы, Узбекістана, Азербайджана, Літвы, Латвіі, Эстоніі і інш.
Беларуская чыгунка ў гэтым годзе з'яўляецца не толькі удзельнікам, але і адным з арганізатараў мерапрыемства.
На парадку дня пасяджэння Камісіі — разгляд больш за 10 пытанняў. У тым ліку плануецца абмеркаваць бяспеку чыгуначных пераездаў; разгледзець пытанні актуалізацыі Інструкцыі аб парадку сумесных дзеянняў чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных дзяржаў, Латвіі, Літвы, Эстоніі па службовым расследаванні парушэнняў бяспекі руху ў цягніковай і манеўровай рабоце.
Чытаць далей… -
18 жніўня 2014Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый у верасні плануе запусціць новую лінію па вытворчасці жалезабетонных шпал
Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый ААТ «Дарбудмантажтрэст» у верасні бягучага года плануе ўвесці ў эксплуатацыю новую лінію па вытворчасці жалезабетонных шпал з рознымі відамі рэйкавага змацавання.
У ходзе рэалізацыі праекта быў выкананы капітальны рамонт аднаго з цэхаў з заменай інжынерных сетак, выраблены дадатковыя металаканструкцыі і падмуркі пад абсталяванне.
Магутнасць новай лініі разлічана на выраб да 400 тыс. жалезабетонных шпал у год. Найважнейшымі перавагамі устаноўленага сучаснага абсталявання з'яўляецца яго энергаэфектыўнасць і высокая якасць вырабаў. Лінія практычна цалкам аўтаматызаваная — асноўнымі вытворчымі працэсамі кіруе камп'ютар і комплекс спецыяльнага праграмнага забеспячэння.
Чытаць далей… -
15 жніўня 2014Беларуская чыгунка праводзіць конкурс «Лепшы менеджэр па якасці ў 2014 годзе»
Прыняць удзел у конкурсе запрашаюцца арганізацыі і адасобленыя структурныя падраздзяленнi Беларускай чыгункі, якія ўкаранілі сістэму менеджменту якасці.
Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіроўваць да 29 жніўня ўключна ў службу стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і кіравання якасцю на адрас: вул. Леніна, 17, 220030, г. Мінск.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць ўлічвацца практычныя вынікі функцыянавання сістэм менеджменту якасці арганізацый БЧ, асабісты ўклад ўдзельнікаў конкурсу ў іх распрацоўку, укараненне і ўдасканаленне, а таксама навуковая і практычная дзейнасць прэтэндэнтаў на званне лепшага мэнэджэра па якасці Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
14 жніўня 2014Беларуская чыгунка аб'яўляе спецыяльны прыз за асвятленне Трэцяга злёту машыністаў і работы лакаматыўных брыгад
Спецыяльны прыз заснаваны ў рамках правядзення конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў СМІ і будзе ўручацца ў такіх групах як друкаваныя выданні, тэле- і радыёпраграмы, фотарэпартажы.
Прэтэндаваць на спецыяльны прыз могуць працы на наступныя тэмы: правядзенне ў кастрычніку бягучага года Трэцяга злёту машыністаў; асаблівасці работы машыністаў і лакаматыўных брыгад, іх роля ў забеспячэнні перавозачнага працэсу і яго бяспекі; ўдасканаленне умоў працы машыністаў на БЧ.
Ухваляюцца аналітычныя, творчыя матэрыялы. Беларуская чыгунка акажа неабходнае садзейнічанне і падтрымку журналістам пры іх падрыхтоўцы.
Трэці злёт машыністаў ў бягучым годзе пройдзе ў новым фармаце ў пяці гарадах Беларусі: Мінску, Баранавічах, Брэсце, Віцебску і Гомелі. Прадстаўнікам СМІ, у тым ліку рэгіянальных, будзе дадзена магчымасць прысутнічаць на пасяджэннях рабочых груп і іншых мерапрыемствах злёту.
Чытаць далей… -
13 жніўня 2014Беларуская чыгунка правядзе Трэці злёт машыністаў
Трэці злёт машыністаў пройдзе ў другой дэкадзе кастрычніка гэтага года ў новым фармаце. Чакаецца, што ў злёце прымуць удзел каля 270 чалавек. Будуць прадстаўлены ўсе 17 лакаматыўных дэпо беларускай магістралі. Таксама ў лік удзельнікаў ўвойдуць начальнікі лакаматыўных дэпо і іх намеснікі па эксплуатацыі, машыністы-інструктары лакаматыўных брыгад, старшыні прафсаюзных камітэтаў, псіхолагі.
Абмеркаванне пытанняў злёту будзе арганізавана ў пяці рабочых групах. Кіраўнікамі груп стануць намеснікі Начальніка Беларускай чыгункі, галоўны інжынер і галоўны рэвізор па бяспецы руху цягнікоў. У рабоце гуртоў прымуць удзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў Упраўлення і аддзяленняў чыгункгі, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца тое ці іншае пытанне, якое будзе абмяркоўваецца.
Першы дзень злёту — прыбыццё ў Мінск і рэгістрацыя дэлегатаў у сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё з удзелам Начальніка Беларускай чыгункі. Прагучаць справаздачы аб выкананні рашэнняў Другога злёту машыністаў. Затым дэлегаты і ўдзельнікі рабочых груп адправяцца на прадпрыемствы Беларускай магістралі, на базе якіх на другі дзень злёту пройдуць пасяджэнні рабочых груп.
Чытаць далей… -
12 жніўня 2014Беларуская чыгунка плануе ўкараніць Web-партал па кіраванні аховай працы, прамысловай і экалагічнай бяспекай
Адкрыццё партала з'яўляецца адным з кірункаў комплекснай работы, якую Беларуская чыгунка праводзіць па ўдасканаленні аховы працы.
У цяперашні час у Беларусі няма аналагаў гэтага праекта. Першы этап яго рэалізацыі прадугледжвае ўкараненне Web-партала ў доследную эксплуатацыю ў адным з аддзяленняў БЧ да канца бягучага года. У далейшым партал па кіраванні аховай працы, прамысловай і экалагічнай бяспекай будзе ўведзены ў эксплуатацыю на ўсіх аддзяленнях чыгункі.
Да распрацоўкі партала ўжо прыступіў Брэсцкі інфармацыйны вылічальны цэнтр Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
11 жніўня 2014Сельгасарганізацыі Беларускай чыгункі завяршаюць уборку збожжавых ўраджаю гэтага года
Сельгасарганізацыі БЧ актыўна ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі-2014. Па стане на 11 жніўня імі ўбрана збожжавых і зернебабовых культур на 8850 га, што складае 93,2% ад запланаванай плошчы. Намалочана 41836 т збожжа.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі склала 47,3 ц/га. Для параўнання, у мінулым годзе сярэдняя ўраджайнасць склала 39,3 ц/га.
Акрамя таго, сельгасарганізацыі беларускай магістралі завяршылі ўборку азімага рапсу і пачалі ўборку яравога рапсу.
Нагадаем, у склад Беларускай чыгункі ўваходзяць 7 сельскагаспадарчых арганізацый: «Саўгас «Рачкавічы»; «Свіцязь» (Баранавіцкае аддзяленне БЧ); «Радзежскае» (Брэсцкае аддзяленне), «Крынкі-Агра» (Гомельскае аддзяленне); «Авангард» (Магілёўскае аддзяленне); «Выдрэя» і «Улiшыцы-Агра» (Віцебскае аддзяленне).
Чытаць далей… -
08 жніўня 2014Беларускія чыгуначнікі прымуць удзел у V злёце моладзі Маскоўскай чыгункі
V злёт моладзі Маскоўскай чыгункі ААТ «РЖД» пройдзе ў Маскоўскай вобласці 11—15 жніўня. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца развіццё і ўдасканаленне камунікацыйных сувязяў паміж маладымі чыгуначнікамі.
Чытаць далей… -
08 жніўня 2014Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю мікрапрацэсарную цэнтралізацыю на трох станцыях ўчастка Асіповічы—Жлобін
Беларуская чыгунка ў рамках развіцця інфраструктуры электрыфікаванага ўчастка Асіповічы—Жлобін ўвяла ў эксплуатацыю мікрапрацэсарную цэнтралізацыю (МПЦ) ESA11-ВС на трох станцыях — Асіповічы-3, Татарка і Мірадзіна, а таксама аўтаматычную блакiроўку АВЕ1-ВС на прылеглых перагонах.
Названыя сістэмы МПЦ і аўтаблакiроўкi былі выраблены па ліцэнзіі на Брэсцкім электратэхнічным заводзе і замянілі сабой састарэлыя ўстройствы рэлейнай электрычнай цэнтралізацыі і аўтаблакiроўкi.
Чытаць далей… -
07 жніўня 2014Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе «InnoTrans» у Берліне
Міжнародная выстава «InnoTrans» пройдзе з 23 па 26 верасня.
На выставе InnoTrans будуць прадстаўлены такія важныя тэмы, як структура чыгуначнага транспарту, чыгуначныя тэхналогіі, чыгуначная інфраструктура, унутранае абсталяванне рухомага саставу, грамадскі пасажырскі транспарт, будаўніцтва тунэляў.
Асаблівае месца зойме прэзентацыя мадэляў сучаснага рэйкавага рухомага саставу, навуковых і тэхнічных дасягненняў у галіне рэйкавага транспарту і транспартнай тэхнікі, а таксама сістэм гарадскога і прыгараднага транспарту, транспарту далёкiх зносін. Не выпадкова выстава «InnoTrans» традыцыйна становіцца найцікавым аглядам як для фірмаў-вытворцаў, так і для патэнцыйных заказчыкаў пасажырскага і грузавога транспарту.
Упершыню на выставе ў 2014 годзе будзе дэманстравацца манеўровы цеплавоз ТМЭ3, распрацаваны Беларускай чыгункай сумесна з чэшскай кампаніяй АТ «СZ LOKO» у лакаматыўным дэпо Ліда.
Чытаць далей… -
06 жніўня 2014Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду кантролю за безбілетны праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа
Дэкада пройдзе на ўсіх аддзяленнях чыгункі. Яна праводзіцца з мэтай узмацнення барацьбы з безбілетным праездам. Графік праверак наяўнасці праязных дакументаў пабудаваны такім чынам, каб максімальна ахапіць кантролем цягнікi рэгіянальных ліній эканом-класа. У іх прымуць удзел кантралёры-рэвізоры сумесна з работнікамі ваенізаванай аховы і супрацоўнікамі транспартнай міліцыі. Акрамя таго, на станцыях адпраўлення і абароту цягнікоў будзе праводзіцца перонны кантроль наяўнасці ў грамадзян праязных дакументаў.
Чытаць далей…