Карпаратыўныя навіны
Чэрвень
-
30 чэрвеня 2014Прадпрыемства «Дорвадаканал» Беларускай чыгункі занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 299 Рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Дорвадаканал» Беларускай чыгункі прызнана пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый транспарту і занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2013 годзе найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.
Па выніках працы за 2013 паказчык па эканоміі рэсурсаў прадпрыемствам «Дорвадаканал» выкананы на ўзроўні -1,9 пры заданні -0,1, паказчык па энергазберажэннi — на ўзроўні -7,1, пры заданні -7.
У склад Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Дорвадаканал» уваходзяць два адасобленыя структурныя падраздзяленнi — Баранавіцкая дыстанцыя водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных устройстваў і Магілёўская дыстанцыя водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных устройстваў. Асноўным напрамкам дзейнасці прадпрыемства «Дорвадаканал» з'яўляецца эксплуатацыя сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення на Беларускай чыгунцы з мэтай бесперабойнага забеспячэння перавозачнага працэсу; абслугоўванне і будаўніцтва сетак водазабеспячэння і каналізацыі, бурэнне свідравін; а таксама паслугi водазабеспячэння іншым спажыўцам.
Чытаць далей… -
30 чэрвеня 2014З 27 па 29 чэрвеня ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці прайшоў рэспубліканскі спартыўны фестываль для працоўнай моладзі «Алімпія»
У 10-м юбілейным фестывалі традыцыйна прыняла ўдзел і каманда Беларускай чыгункі, якую прадставіла моладзь Упраўлення чыгункі, структурных падраздзяленняў Мінскага, Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленняў, галоўнага разліковага інфармацыйнага цэнтра Беларускай чыгункі і ДП «Белінтэртранс-транспартна-лагістычны цэнтр».
Маладзëжныя каманды спаборнічалі ў дзвюх намінацыях «Спорт» і «Творчасць». Першая намінацыя ўключала ў сябе такія спартыўныя дысцыпліны, як падняцце гіры, футбол, валейбол, турыстычная паласа перашкод, перацягванне каната, дартс, другая — візітныя карткі, бівуакi, прыгатаваннеа страў, бодзі-арт, конкурс факелаў, а таксама інтэлектуальны турнір.
Чытаць далей… -
24 чэрвеня 2014Беларуская чыгунка ў рамках святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў плануе правесці больш за 30 разнастайных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў
У рамках святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на беларускай магістралі праводзяцца разнастайныя культурна-масавыя мерапрыемствы.
У музеях чыгункі арганізаваны тэматычныя выставы і экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі Беларускай чыгункі і подзвігу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, акрамя таго, шэраг музеяў папоўніўся новымі экспазіцыямі.
Чытаць далей… -
17 чэрвеня 2014Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у працы IX Міжнароднага чыгуначнага бізнэс-форума «Стратэгічнае партнёрства 1520»
Міжнародны чыгуначны бізнэс-форум «Стратэгічнае Партнёрства 1520» пройдзе ў Сочы з 18 па 21 чэрвеня. Дэлегацыю Беларускай чыгункі на форуме ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
«Стратэгічнае партнёрства 1520» з'яўляецца спецыялізаваным міжнародным форумам па чыгуначнай праблематыцы. Гэта найбуйная дзелавая сустрэча лідараў чыгуначнага рынка на прасторы «шырокай» каляіны. Галоўная тэма форума — развіццё чыгуначнага бізнэсу на еўразійскай прасторы.
Работа бізнэс-форума будзе праводзіцца ў фарматах пленарных паседжанняў і круглых сталоў. Праграма мерапрыемства ўключае больш за 20 розных дыскусійных і інтэрактыўных фарматаў, у якіх прымуць удзел каля 1400 спецыялістаў з больш за 30 дзяржаў. Аўдыторыю форума складаюць вядучыя кампаніі транспартнага сектара з Расіі, краін СНД і Еўрасаюза.
Чытаць далей… -
16 чэрвеня 2014На базе адпачынку «Высокі бераг» адбыўся галіновы турыстычны злёт прафсаюзаў чыгуначнікаў
12—14.06.2014 на базе адпачынку «Высокі Бераг» (Стаўбцкоўскі р-н) адбыўся галіновы турыстычны злёт прафсаюзаў чыгуначнікаў.
Турыстычны злёт прафсаюзаў чыгуначнікаў сёлета атрымаў статус міжнароднага. Для ўдзелу ў спартыўнам мерапрыемстве прыбылі каманды чыгуначнікаў Латвіі, Літвы і Расіі.
Чытаць далей… -
12 чэрвеня 2014Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай чыгункі пачынаецца ўступная кампанія
З 15 чэрвеня Брэсцкі і Гомельскі каледжы чыгуначнага транспарта пачынаюць прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
У 2014 годзе каледжы ажыццяўляюць прыём абітурыентаў, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю (11 класаў) па дзвюх спецыяльнасцях: «Абслугоўванне перавозак на чыгуначным транспарце» (Гомельскі і Брэсцкі каледжы) і «Эксплуатацыя і рамонт цягавага рухомага саставу» (Гомельскі каледж).
Чытаць далей… -
11 чэрвеня 2014У Мінску прайшла IV справаздачна-выбарная Канферэнцыя галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі
Асноўнымі пытаннямі сталі вынікі працы за 2011—2013 гады і перспектывы далейшага развіцця. Дэлегаты абралі новы састаў Бюро галіновага камітэта. Акрамя таго, на Канферэнцыі былі абраны 10 дэлегатаў на 42-гі з'езд ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Чытаць далей… -
09 чэрвеня 2014Чыгуначнікі магістралі прынялі ўдзел у VII адкрытым Рэспубліканскім турніры па футболе сярод ветэранаў на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
05—08.06.2014 у г. Мінску адбыўся VII адкрыты Рэспубліканскі турнір па футболе сярод ветэранаў на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у якім прынялі ўдзел 10 каманд.
У складзе зборнай каманды Чыгуначнага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў (ДПРОФ) прынялі ўдзел працаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі, Мінскага метрапалітэна і Мінскметрабуда. Як адзначылі ўдзельнікі турніру, футбольная каманда ДПРОФ паказала прыгожы футбол і праз пяць сезонаў каманда зноў у прызёрах. У цікавай барацьбе яна заняла трэцяе месца.
Чытаць далей… -
09 чэрвеня 2014У г. Магілёве адбылася спартакіяда Беларускай чыгункі сярод каманд аддзяленняў
06—08.06.2014 у г. Магілёве на базе Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылася спартакіяда сярод каманд аддзяленняў магістралі.
Працаўнікі магістралі спаборнічалі ў плаванні, гiравым спорце і шматбор'i. Ва ўсіх спаборніцтвах было шмат захапляльных і напружаных момантаў. І гэта не дзіўна: з кожным годам расце ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Барацьба за лідарства ў агульнакамандным заліку разгарнулася паміж камандамі Баранавіцкага і Магілёўскага аддзяленняў Беларускай чыгункі. У выніку з розніцай у 1 ачко перамогу атрымалі чыгуначнікі Баранавіцкага аддзялення.
Чытаць далей… -
09 чэрвеня 2014Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у нарадзе па пытаннях развіцця тэхнічных аўдытаў у краінах Мытнага саюза, якая пройдзе ў Маскве 11 чэрвеня
11 чэрвеня ў Маскве адбудзецца нарада па пытаннях развіцця сістэмы тэхнічных аўдытаў прадпрыемстваў-вытворцаў чыгуначнай тэхнікі краін Мытнага саюза. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі і Казахстана, а таксама Дэпартамента прамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць галоўны інжынер БЧ Валерый Шубадзёраў.
Падчас нарады бакі плануюць абмеркаваць пытанні стварэння сістэмы тэхнічных аўдытаў прадпрыемстваў чыгуначнага машынабудавання Беларусі, Расіі і Казахстана, вызначыць далейшыя крокі па гарманізацыі і інтэграцыі тэхнічных аўдытаў краін-удзельніц MС.
Чытаць далей… -
06 чэрвеня 2014«Стоп — няпэўны крок!» 7 чэрвеня 2014 года Беларуская чыгунка праводзіць акцыю, накіраваную на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях
Акцыя праводзіцца сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і Мінскім аддзелам унутраных спраў на транспарце Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Яна накіравана на зніжэнне колькасці парушэнняў правіл пераходу чыгуначных пуцей у неўсталяваных месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Акцыя пройдзе 7 чэрвеня 2014 года з 10-00 да 13-00 на ўчастках Мінскага чыгуначнага вузла, дзе адзначана найвялікая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Выкананне патрабаванняў бяспекі будуць кантраляваць сумесныя групы, у склад якіх увойдуць чыгуначнікі і супрацоўнікі міліцыі. З парушальнікамі, якія будуць заўважаны падчас акцыі, правядуць размову, а таксама ўручаць напамінак «Бяспека на чыгуначным транспарце».
Чытаць далей… -
06 чэрвеня 2014Міжнародны дзень бяспекі на чыгуначных пераездах прайшоў на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі
На Беларускай чыгунцы эксплуатуецца 1390 чыгуначных пераездаў агульнага карыстання. 3 чэрвеня дзяжурства арганізавалі на 165 пераездах з найболей інтэнсіўным рухам цягнікоў і аўтамабіляў. На агульны вынік спрацавалі прадстаўнікі Беларускай чыгункі, Дзяржаўтаінспекцыі, аддзелаў унутраных спраў на транспарце, чыгуначных службаў, мясцовых выканкамаў, а таксама прадстаўнікі добраахвотных народных дружын і першасных арганізацый ГА «БРСМ» аддзяленняў чыгункі.
Падчас акцыі было распаўсюджана больш за 3,5 тысячы памятак і буклетаў пра бяспеку руху на чыгуначных пераездах пра выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў. 3780 машынiстам транспартных сродкаў нагадалі пра правілы праезду праз чыгуначныя пераезды. Таксама за час правядзення міжнароднай акцыі было выяўлена 38 парушэнняў правіл пераезду чыгуначных пераездаў. Кампанія атрымала шырокае асвятленне ў рэспубліканскіх і мясцовых сродках масавай інфармацыі — газетах, радыё, тэлебачанні.
Чытаць далей… -
04 чэрвеня 2014Прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі і Расіі абмяркоўваюць пытанні супрацоўніцтва ў галіне пасажырскіх перавозак у ходзе пасяджэння рабочай групы ў Маскве
Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у пасяджэнні двухбаковай пастаянна дзеючай рабочай групы па ўзаемадзеянні ў сферы арганізацыі чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, якое праходзіць у Маскве 4—5 чэрвеня .
Бакі разглядаюць пытанні прымянення сістэмы гiбкага тарыфнага рэгулявання; магчымасць павелічэння аб'ёмаў перавозак пасажыраў і скарачэння часу ў шляху некаторых цягнікоў. У ходзе пасяджэння рабочай групы будзе абмяркоўвацца і шэраг іншых актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Чытаць далей… -
04 чэрвеня 2014Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні XLII сесіі Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), якое пройдзе 5—6 чэрвеня ў Вільнюсе
Сесія Нарады Міністраў АСЧ з'яўляецца вышэйшым кіруючым органам АСЧ і вызначае ключавыя напрамкі дзейнасці Арганізацыі.
Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік чыгункі Уладзімір Марозаў.
У рабоце XLII сесіі прымуць удзел дэлегацыі краін — членаў АСЧ ад Азербайджана, Балгарыі, Венгрыі, В'етнама, Казахстана, Кітая, КНДР, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Чэхіі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ), Міжнароднага камітэта па чыгуначным транспарце (ЦІТ), Еўрапейскай камісіі і Каардынацыйнага савета па транссібірскiх перавозках (КСТП).
Парадкам дня XLII сесіі Нарады Міністраў АСЧ прадугледжаны разгляд актуальных пытанняў па далейшым развіццi чыгуначнага транспарту краін удзельніц АСЧ.
Чытаць далей… -
04 чэрвеня 2014Беларусь стала месцам правядзення IV Міжнароднага маладзёжнага форуму прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў ( МКПЧ )
4 чэрвеня ў Баранавічах на базе санаторыя «Магістральны» пачаў працу IV Міжнародны маладзёжны форум прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў (МКПЧ).
У Баранавічы з'ехаліся больш за 80 прадстаўнікоў прафсаюзаў чыгунак краін СНД, Балтыі, Грузіі, Балгарыі, Савета па чыгуначным транспарце, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Арганізатарам форуму выступае Міжнародная Канфедэрацыя прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў (МКПЧ).
Мэтай форуму з'яўляецца актывізацыя і абагульненне вопыту работы членскіх арганізацый у галіне маладзёжнай палітыкі, ўцягванне маладых людзей у актыўную прафсаюзную дзейнасць, развіццё партнёрскіх сувязяў і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж маладымі чыгуначнікамі, якія ставяць сваёй задачай рэалізоўваць сучасную палітыку, якая базiруецца на магчымасці вырашэння маладзёжных праблем самой моладдзю.
Чытаць далей… -
03 чэрвеня 2014У Гомелі адбылося першынство Беларускай чыгункі па міні-футболе сярод каманд аддзяленняў
З 29 мая па 1 чэрвеня 2014 года на базе Культурна-спартыўнага комплексу РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылося першынство па міні-футболе сярод каманд аддзяленняў магістралі.
У першынстве прымалі ўдзел толькі аматары гэтага віду спорту. Ва ўсіх сустрэчах было шмат захапляльных і напружаных момантаў. І гэта не дзіўна: з кожным годам расце ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў.
Чытаць далей… -
03 чэрвеня 2014Аздараўленчая кампанія-2014 стартавала ў дзіцячых аздараўленчых установах Беларускай чыгункі
Летні сезон адкрыў дзіцячы аздараўленчы лагер, арганізаваны на базе санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Ужо адбыўся першы заезд дзяцей у гэты лагер. Гэтым летам у «Дубровенцы» плануецца арганізаваць 4 змены для адпачынку 240 дзяцей у кожную.
Астатнія чыгуначныя дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы БЧ адкрыюць свае дзверы ў перыяд з 8 па 16 чэрвеня. У іх прадугледжана па 3 змены.
Чытаць далей… -
02 чэрвеня 2014Беларуская чыгунка прыме ўдзел у Міжнародным дні бяспекі на чыгуначных пераездах
3 чэрвеня 2014 Міжнародным саюзам чыгунак сумесна з камісіяй Еўрапейскага саюза і Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН абвешчана Міжнародным днём бяспекі на чыгуначных пераездах. У гэтым годзе кампанія праходзіць пад дэвізам «Самы важны прыпынак дня».
Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у Міжнародным днi бяспекі на чыгуначных пераездах. Магістраль праводзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У гэты дзень у кожным раёне, дзе ёсць чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх будзе арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуцi Беларускай чыгункі і ДАІ. Яны будуць праводзіць інструктажы з машыншстамі і ўручаць ім памяткі аб бяспецы руху на чыгуначных пераездах. Будуць фіксавацца ўсе выпадкі парушэнняў вадзіцелямі транспартных сродкаў правілаў праезду праз чыгуначныя пераезды. Дадаткова правераць і тэхнічны стан саміх пераездаў на адпаведнасць іх абсталявання патрабаванням стандартаў, нормаў і правілаў.
Чытаць далей…