Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Верасень

  • 25 верасня 2014
    Беларуская чыгунка прымае ўдзел у VIII злёце моладзі ААТ «Расійскія чыгункі»

    З 26 верасня па 2 кастрычніка ў Маскве пройдзе VIII Злёт моладзі ААТ «Расійскія чыгункі», у рамках якога ўжо чацвёрты год запар арганізуецца работа міжнароднай секцыі.

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі ў рамках прэзентацыі замежных кампаній-удзельніц міжнароднай секцыі перад удзельнікамі злёту выступіць з дакладам аб дзейнасці Беларускай чыгункі і яе перспектывах.

    Чытаць далей…
  • 24 верасня 2014
    24 верасня на міжнароднай спецыялізаванай выставе «InnoTrans» у Берліне Беларуская чыгунка ўпершыню прадставіла манеўровы цеплавоз ТМЭ3

    Прэзентацыя прайшла на адкрытай пляцоўцы выставы. Для Беларускай чыгункі гэта значная падзея. Упершыню на такой буйной міжнароднай выставе транспартных тэхналогій, як «InnoTrans», беларуская магістраль прадставіла двухвосевы манеўровы цеплавоз ТМЭ3 сумеснай вытворчасці Беларускай чыгункі і кампаніі «CZ LOKO».

    У прэзентацыі прынялі ўдзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, старшыня Праўлення, генеральны дырэктар «CZ LOKO» Йосеф Барта, прадстаўнікі шэрагу чыгуначных адміністрацый, чэшскія партнёры.

    У сваім выступленнi Уладзімір Марозаў адзначыў: «Лакаматывабудаванне — новы напрамак працы для Беларускай чыгункі. Мы рады, што дзякуючы інвестыцыйным праекце з кампаніяй «CZ LOKO» у нас з'явілася магчымасць развіваць лакаматывабудаванне. У выніку сумеснай працы на вытворчых магутнасцях Беларускай чыгункі мы стварылі ТМЭ3 — перспектыўны цеплавоз з высокімі тэхнічнымі і энергазберагальнымі характарыстыкамі. Ён адрозніваецца павышанай бяспекай ў эксплуатацыі, камфортнымi ўмовамi працы лакаматыўных брыгад, сучасным дызайнам. У ТМЭ3 ўстаноўлена электронная сістэма кіравання, ужытыя сучасныя камплектуючыя кампаній «CATERPILLAR» і «SIEMENS».

    Чытаць далей…
  • 23 верасня 2014
    Беларуская чыгунка прымае ўдзел у другім пасяджэнні Беларуска-Мангольскай Міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

    Пасяджэнне Міжурадавай камісіі праходзіць у Мінску 22-23 верасня. Акрамя пытанняў супрацоўніцтва з Мангольскiм бокам на абмеркаванне таксама вынесены пытанні ў галіне чыгуначнага транспарту. У прыватнасці, праект па закупцы тэхналагічнага комплексу для рамонту колавых пар вытворчасці ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній» для станцыі Дзунхара Улан-Баторской Чыгункі.

    3 сакавіка бягучага года ў Мінску паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам дарог і транспарту Манголіі быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае рэалізацыю адпаведных планаў.

    Беларускія чыгуначнікі ўжо маюць вопыт паспяховага супрацоўніцтва з мангольскімi партнёрамі і зацікаўлены ў яго далейшым развіцці.

    Чытаць далей…
  • 22 верасня 2014
    Зборная каманда Беларускай чыгункі стала прызёрам міжгаліновай спартакіяды Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

    Свае каманды для ўдзелу ў міжгаліновай спартакіядзе ФПБ прадставілі 27 галіновых прафесійных саюзаў краіны, у тым ліку Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. На працягу чатырох дзён з 18 па 21 верасня ў залах і на спартыўных пляцоўках Мінска прайшлі спаборніцтвы па 9 відах спорту. Найбольшага поспеху чыгуначнікі дамагліся ў лёгкаатлетычным кросе і валейболе (жанчыны). Іна Небелюк з Брэста першай прыйшла да фінішу ў кросе, а нашы валейбалісткі ў вельмі складанай барацьбе атрымалі перамогу над камандай прафсаюза мясцовай прамысловасці і занялі першае месца.

    У выніку зборная Беларускай чыгункі заняла прызавое трэцяе месца. Золата дасталася камандзе прафсаюза хімічнай прамысловасці, а срэбра — спартсменам з прафсаюза мясцовай прамысловасці.

    Чытаць далей…
  • 19 верасня 2014
    Беларуская чыгунка ўсталюе мемарыяльную дошку ў гонар адной з першых жанчын-машыністаў паравоза Алены Міронаўны Чухнюк

    Урачысты мітынг з нагоды адкрыцця памятнай дошкі ў гонар Алены Чухнюк плануецца ў Гомелі 16 кастрычніка. Мерапрыемства пройдзе ў рамках правядзення Трэцяга злёту машыністаў Беларускай чыгункі.

    Алена Міронаўна Чухнюк — Ганаровы чыгуначнік, былы машыніст паравоза лакаматыўнага дэпо Гомель. За асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронту ёй было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. У гісторыі лакаматыўнага дэпо Гомель Алена Чухнюк — адзіная жанчына-машыніст паравоза.

    Адкрыццё памятнай дошкі адбудзецца ў лакаматыўным дэпо Гомель у прысутнасці кіраўніцтва беларускай магістралі, удзельнікаў Трэцяга злёту машыністаў.

    Чытаць далей…
  • 18 верасня 2014
    Беларуская чыгунка з 19 па 28 верасня праводзіць дэкаду па папярэджанні невытворчага траўматызму

    З 19 па 28 верасня 2014 года на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі пройдзе дэкада па папярэджанні невытворчага траўматызму. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і іншых дзяржаўных органаў нагадаюць пасажырам аб мерах бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту агульнага карыстання: як непасрэдна на чыгуначных станцыях, так і падчас выступленняў ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах.

    Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню прычын і ўмоў, якія спрыяюць траўміраванню і гібелі грамадзян, прымуць меры па іх ліквідацыі. Таксама на станцыях правераць спраўнасць сістэм аўтаматычнай абвесткі пасажыраў.

    Прычынай павышанай увагі да пытання бяспекі людзей на аб'ектах чыгуначнага транспарту стаў рост колькасці няшчасных выпадкаў, не звязаных з вытворчасцю. З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 137 выпадкаў траўміравання і гібелі людзей. Пацярпела 139 чалавек, што на 17 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З агульнай колькасці пацярпелых смяротна траўмаваныя 94 чалавекі, пры гэтым у 2013 годзе — 84.

    Чытаць далей…
  • 18 верасня 2014
    Беларуская чыгунка плануе правядзенне ў кастрычніку Міжнароднай канферэнцыі на тэму «Стратэгія развіцця чыгуначных грузавых перавозак на еўраазіяцкiм рынку транспартных паслуг у 2015 годзе»

    Правядзенне Міжнароднай канферэнцыі «Стратэгія развіцця чыгуначных грузавых перавозак на еўраазіяцкiм рынку транспартных паслуг у 2015 годзе» прадугледжана 8 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня, якi пройдзе ў Мінску ў перыяд з 6 па 9 кастрычніка 2014 года.

    Канферэнцыя, арганізаваная Беларускай чыгункай, пройдзе па адрасе г. Мінск, Футбольны манеж, пр. Пераможцаў, д.20/2, канферэнц-зала №2.

    Сярод яе ўдзельнікаў - прадстаўнікі адміністрацый чыгунак, экспедытарскіх арганізацый, грузаўладальнікаў краін СНД, Еўрасаюза, дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь. У адкрытым фармаце будуць абмяркоўвацца пытанні ўзаемадзеяння з удзельнікамі рынку транспартных паслуг, прыцягнення дадатковых грузапатокаў на чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка працягвае мерапрыемствы суцэльнага кантролю цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа
    16 верасня 2014
    Беларуская чыгунка працягвае мерапрыемствы суцэльнага кантролю цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа

    11 і 12 верасня комплексныя праверкі прайшлі на участках Мінскага чыгуначнага вузла. У кантрольных мерапрыемствах прынялі ўдзел кантралёры-рэвізоры, супрацоўнікі ваенізаванай аховы, работнікі Мінскага аддзялення чыгункі, супрацоўнікі кантрольна-рэвізійнай і пасажырскай службаў, праваахоўных органаў. Наяўнасць праязных дакументаў праверылі ў пасажыраў так званых «працоўных» цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на Барысаўскім і Маладзечанскім напрамках у перыяды максімальнага пасажырапатоку (цягнікі, якія ў ранішнія гадзіны прыбываюць у сталіцу, а ўвечары вывозяць пасажыраў з Мінска ў суседнія раёны). Мерапрыемствы суцэльнага кантролю прайшлі ў шасці цягніках, якія рухаліся па маршрутах Барысаў—Мінск-Пасажырскі, Мінск-Пасажырскі—Маладзечна, Мінск-Усходні—Барысаў і Інстытут культуры—Орша. У ходзе праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 43 безбілетныя пасажыры.

    Чытаць далей…
  • Каманда Беларускай чыгункі дастойна выступіла на Ўсерасійскіх гульнях «Спорт пакаленняў - 2014»
    16 верасня 2014
    Каманда Беларускай чыгункі дастойна выступіла на Ўсерасійскіх гульнях «Спорт пакаленняў - 2014»

    Ўсерасійскія гульні «Спорт пакаленняў - 2014» прайшлі з 10 па 14 верасня ў алімпійскім Сочы. Спартсмены беларускай магістралі ўдзельнічалі ў турніры ўжо ў трэці раз. У гэтым годзе чыгунку на міжнародным спартыўным форуме прадставілі чыгуначнікі Брэсцкага аддзялення — пераможцы чыгуначнага турыстычнага злёту. Ва Ўсерасійскіх гульнях прынялі ўдзел 24 каманды — галаўнога прадпрыемства і філіялаў ААТ «РЖД», зборныя ад прафсаюзаў чыгуначнікаў Беларусі, Латвіі і Чэхіі, а таксама прадстаўнікі недзяржаўнага пенсійнага фонду «Благосостояние», Маскоўскага метрапалітэна і розных прадпрыемстваў Масквы. Усяго ў стартах ўдзельнічалі больш за 300 спартсменаў. Сама назва гульняў «Спорт пакаленняў» — не выпадкова; асаблівасць турніру ў тым, што ў склад кожнай дружыны ўваходзяць прадстаўнікі розных узростаў.

    Чытаць далей…
  • 15 верасня 2014
    15 верасня сваё прафесійнае свята адзначаюць статыстыкі Беларускай чыгункі

    Дзень чыгуначнай статыстыкі ўсталявалі ў мінулым годзе на 58-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. 15 верасня 1873 быў утвораны Статыстычны аддзел Міністэрства шляхоў зносін Расійскай імперыі. Улічваючы значнасць статыстычных звестак у рабоце чыгуначнага транспарту, прынята рашэнне зрабіць памятную дату штогадовым святам для статыстыкаў галіны.

    Сёння на Беларускай чыгунцы арганізацыяй статыстычнага ўліку і справаздачнасці, своечасовым прадстаўленнем статыстычнай інфармацыі органам дзяржаўнай статыстыкі, кіраўніцтву магістралі, Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце, АСЧ, МСЧ займаюцца спецыялісты аддзелаў статыстыкі аддзяленняў Беларускай чыгункі і службы статыстыкі Ўпраўлення.

    Чытаць далей…
  • 15 верасня 2014
    15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк

    Гэтае свята было зацверджана Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.08.2001 № 483. Дата свята абраная ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі.

    Пачатак бібліятэчнай справе на чыгунцы нашай краіны быў пакладзены ў 80-90-х гадах XIX стагоддзя. У той жа перыяд пачаўся працэс фарміравання сеткі тэхнічных бібліятэк.

    Чытаць далей…
  • 15 верасня 2014
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у пасяджэнні экспертнай групы Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве

    15 верасня ў Маскве ў будынку Еўразійскай эканамічнай камісіі пройдзе чарговае пасяджэнне экспертнай групы ў сферы вытворчасці прамысловай прадукцыі для чыгуначнага транспарту.

    У ходзе пасяджэння будзе разгледжаны шэраг пытанняў. У тым ліку ўдзельнікі экспертнай групы плануюць абмеркаваць меры па развіццi і паглыбленнi прамысловых кааперацыйных сувязяў паміж вытворцамі чыгуначнага транспарту і камплектуючых на прасторы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

    Чытаць далей…
  • 12 верасня 2014
    Беларуская чыгунка ўпершыню прадставіць на міжнароднай спецыялізаванай выставе InnoTrans ў Берліне манеўровы цеплавоз ТМЭ3

    Беларуская чыгунка ў рамках удзелу ў Міжнароднай выставе «InnoTrans», якая пройдзе з 23 па 26 верасня ў Берліне ўпершыню прадставіць двухвосевы манеўровы цеплавоз ТМЭ3 створаны Беларускай чыгункай сумесна з чэшскімі партнёрамі — кампаніяй АТ «СZ LOKO». У прэзентацыі плануецца ўдзел Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.

    Выраб новага высокатэхналагічнага лакаматыва ТМЭ3 ажыццяўляецца ў лакаматыўным дэпо Ліда ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Мадэрнізацыя і выраб манеўровых цеплавозаў ў Рэспубліцы Беларусь».

    Чытаць далей…
  • 11 верасня 2014
    Спецыяльная аперацыя «Бяспека» пройдзе на Беларускай чыгунцы 23—27 верасня

    Мерапрыемства праводзіць Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Беларускай чыгункай з мэтай прафілактыкі невытворчага траўматызму і дарожна-транспартных здарэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Спецыяльная аперацыя «Бяспека» пройдзе ва ўсіх абласцях на ўсіх шасці аддзяленнях БЧ. Прадугледжаны комплекс мерапрыемстваў, у якіх будуць задзейнічаны супрацоўнікі Беларускай чыгункі, ДАІ і аддзелаў унутраных спраў на транспарце. У тым ліку, будуць праводзіцца штодзённыя сумесныя рэйды на станцыях, прыпыначных пунктах і чыгуначных перагонах. Асноўная задача рэйдавых груп — папярэджанне пераходу чыгуначных пуцей у неўсталяваных месцах, фіксацыя парушэнняў правілаў праезду чыгуначных пераездаў, недапушчэнне знаходжання на чыгуначных аб'ектах грамадзян у стане алкагольнага ап'янення.

    Чытаць далей…
  • 09 верасня 2014
    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у рабочай сустрэчы кіраўнікоў транспартных ведамстваў Беларусі і Латвіі, якая пройдзе ў Полацку 10 верасня

    10 верасня ў Полацку пройдзе рабочая сустрэча Міністра транспарту і камунікацый Беларусі Анатоля Сівака і Міністра зносін Латвіі Анрыйса Маціса. У перамовах таксама прымуць удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і прэзідэнт ДАТ «Латвійская чыгунка» Угіс Магонiс.

    Бакі плануюць разгледзець пытанні правядзення ўзгодненай палітыкі ў галіне развіцця чыгуначнай інфраструктуры і ўдасканалення пасажырскіх зносін паміж Беларуссю і Латвіяй.

    Чытаць далей…
  • 08 верасня 2014
    Рабочая сустрэча кіраўнікоў чыгунак Беларусі і Літвы адбудзецца сёння ў Мінску

    8 верасня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбудзецца рабочая сустрэча начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Стасісам Дайлідкай.

    У ходзе перагавораў бакі разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Літвы.

    Чытаць далей…
  • 08 верасня 2014
    Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў спартакіядзе Мінтранса

    Пяць першых месцаў у шасці відах спорту — валейбол, міні-футбол, лёгкаатлетычны крос, плаванне і кулявая стральба — перамога зборнай стальной магістралі на завяршальным этапе галіновых спаборніцтваў аказалася блізкая да абсалютнай. II этап рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў з 5 па 7 верасня на базе турыстычнага комплексу «Нарач». На працягу трох дзён тут спаборнічалі лепшыя атлеты транспартнай галіны. У ходзе спаборніцтваў было нямала вострых і напружаных момантаў, многае вырашалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і воля да перамогі. Падняцца на п'едэстал чыгуначнікам не ўдалося толькі ў дартсе. Зрэшты, адзінае 4-е месца не паўплывала на агульнае лідарства.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня, якi пройдзе ў Мінску ў перыяд з 7 па 9 кастрычніка 2014 года
    05 верасня 2014
    Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня, якi пройдзе ў Мінску ў перыяд з 7 па 9 кастрычніка 2014 года

    Беларуская чыгунка надае вялікае значэнне мерапрыемствам Беларускага транспартнага тыдня і з'яўляецца іх сталым удзельнікам. Ён пройдзе па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж і будзе ўключаць комплекс мерапрыемстваў транспартна-лагістычнай тэматыкі: VIII Міжнародную спецыялізаваную выставу «Транспарт і лагістыка-2014», III Міжнародную спецыялізаваную выставу «Лагістычны інжынірынг» і VIII Беларускі транспартна-лагістычны кангрэс. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей…
  • 03 верасня 2014
    Сустрэча прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый Калінінградскай чыгункі і Беларускай чыгункі пройдзе ў Мінску 4 верасня

    Беларускую дэлегацыю на сустрэчы ўзначаліць старшыня Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг, дэлегацыю з Калінінграда — старшыня прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Калінінградскай чыгункі Леанід Жукаў. Мерапрыемства пройдзе з удзелам прадстаўнікоў прафсаюзнага актыву Мінскага чыгуначнага вузла.

    У рамках візіту дэлегацыя прафсаюзаў Калінінградскай чыгункі наведае Мінскае маторвагоннага дэпо, дзе азнаёміцца ​​з эксплуатацыяй і абслугоўваннем сучаснага рухомага саставу; і станцыю Минск-Сартавальны. Таксама прадугледжана наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

    Чытаць далей…
Новости

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць