Беларуская чыгунка працягвае мерапрыемствы суцэльнага кантролю цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа
16 верасня 2014
11 і 12 верасня комплексныя праверкі прайшлі на участках Мінскага чыгуначнага вузла. У кантрольных мерапрыемствах прынялі ўдзел кантралёры-рэвізоры, супрацоўнікі ваенізаванай аховы, работнікі Мінскага аддзялення чыгункі, супрацоўнікі кантрольна-рэвізійнай і пасажырскай службаў, праваахоўных органаў. Наяўнасць праязных дакументаў праверылі ў пасажыраў так званых «працоўных» цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на Барысаўскім і Маладзечанскім напрамках у перыяды максімальнага пасажырапатоку (цягнікі, якія ў ранішнія гадзіны прыбываюць у сталіцу, а ўвечары вывозяць пасажыраў з Мінска ў суседнія раёны). Мерапрыемствы суцэльнага кантролю прайшлі ў шасці цягніках, якія рухаліся па маршрутах Барысаў—Мінск-Пасажырскі, Мінск-Пасажырскі—Маладзечна, Мінск-Усходні—Барысаў і Інстытут культуры—Орша. У ходзе праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 43 безбілетныя пасажыры.
Таксама адбыліся праверкі ў дызель-цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа на Магілёўскім аддзяленні чыгункі, праверана работа раз'язных білетных касіраў. Выяўлены парушэнні.
Мерапрыемствы суцэльнага кантролю з мэтай барацьбы з безбілетны праезд будуць працягнуты.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год