Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў спартакіядзе Мінтранса
08 верасня 2014
Пяць першых месцаў у шасці відах спорту — валейбол, міні-футбол, лёгкаатлетычны крос, плаванне і кулявая стральба — перамога зборнай стальной магістралі на завяршальным этапе галіновых спаборніцтваў аказалася блізкая да абсалютнай. II этап рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў з 5 па 7 верасня на базе турыстычнага комплексу «Нарач». На працягу трох дзён тут спаборнічалі лепшыя атлеты транспартнай галіны. У ходзе спаборніцтваў было нямала вострых і напружаных момантаў, многае вырашалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і воля да перамогі. Падняцца на п'едэстал чыгуначнікам не ўдалося толькі ў дартсе. Зрэшты, адзінае 4-е месца не паўплывала на агульнае лідарства.
Па выніках двух этапаў галіновых спаборніцтваў зборная каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам спартакіяды Мінтранса. У агульнакамандным заліку спартакіяды Мінтранса на 1-м месцы — каманда Беларускай чыгункі, на 2-м — холдынг «Белаўтадар», на 3-м — зборная каманда прадпрыемстваў воднага транспарту.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год