Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у XXIII Пленарным пасяджэнні Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскiх перавозках»

03 верасня 2014

4—5 верасня ў Екацярынбурзе (Расійская Федэрацыя) пройдзе Пленарнае пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскiх перавозках». У ім прымуць удзел кіраўнікі і паўнамоцныя прадстаўнікі чыгуначных кампаній, федэральных органаў выканаўчай улады, транспартных міністэрстваў і ведамстваў, мытных, пагранічных і тарыфных службаў, экспедытарскіх і аператарскіх кампаній, марскіх партоў Еўропы і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк.

У ходзе пленарнага пасяджэння КСТП будуць падведзены вынікі выканання рашэнняў XXII Пленарнага пасяджэння, абмеркаваны тэндэнцыі развіцця і глабальная значнасць Транссібірскага маршруту. Удзельнікі пасяджэння абмяняюцца вопытам арганізацыі і ажыццяўлення перавозак грузаў па Транссібірскай магістралі.

Беларуская чыгунка з'яўляецца сувязным звяном паміж Транссібам і чыгуначнай сеткай краін Усходняй і Заходняй Еўропы і развіццi менавіта гэтага напрамку на чыгунцы надаецца вялікае значэнне.

За 7 месяцаў 2014 Беларускай чыгункай было перавезена 81, 7 млн. тон, ці 102,2% да аналагічнага перыяду 2013 года. Аб'ём транзітных перавозак склаў 27, 6 млн. тон, ці 105,8%, з якіх парадку 95% складае доля расійскіх транзітных грузаў.

Вялікая ўвага надаецца развіццю і арганізацыі перавозак грузаў з Кітая, Манголіі ў краіны ЕС прамымі паскоранымі цягнікамі. У цяперашні час масавыя кантэйнерныя перавозкі праз Беларусь ажыццяўляюцца спецыялізаванымі кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Усход—Захад—Усход.

За студзень—ліпень 2014 г. гэтымі цягнікамі перавезена 112,8 тыс. кантэйнераў ДФЭ (у дваццацiфутавым эквіваленце).

На мяжы з Польшчай сканцэнтраваны асноўныя магутнасці перагрузачнай і складской інфраструктуры, якія дазваляюць забяспечыць гiбккую сістэму збыту тавараў з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну ў Заходнюю Еўропу з выкарыстаннем розных схем перавозкі.

Беларуская магістраль надае асаблівую ўвагу развіццю і мадэрнізацыі грузавых тэрміналаў на беларуска-польскіх памежных пераходах, стварэнню новых інфраструктурных магчымасцяў транспарціроўкі грузаў па беларускім участку ТСМ.

У 2015 годзе плануецца завяршыць рэалізацыю праектаў па электрыфікацыі чыгуначных ліній у рамках IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора, на участках Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы, Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа з Літоўскай Рэспублікай. Гэта дазволіць арганізаваць у межах Беларускай чыгункі скразны рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электрацязе.

Прарабатваюцца далейшыя планы па электрыфікацыі. Ажыццяўляецца сумесная праца з адміністрацыямі чыгуначнага транспарту Расіі і Латвіі. З Латвійскай чыгункай падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне электрыфікацыі напрамку Полацк—Даўгаўпілс.

З улікам электрыфікацыі Беларуская чыгунка ў 2012—2013 гадах набыла 12 грузавых магістральных двухсекцыйных электравозаў серыі БКГ. У 2014—2015 гадах на Беларускую чыгунку будзе пастаўлена яшчэ 18 грузавых магістральных аднасекцыйных электравозаў.

Для прыцягнення дадатковага аб'ёму грузаў у зносінах Усход—Захад—Усход Беларуская чыгунка ўжо на працягу шэрагу гадоў паспяхова супрацоўнічае з афіцыйным перавозчыкам групы АТ ПКП — АТ ПКП Карго і іншымі польскімі прыватнымі ліцэнзаванымі перавозчыкамі.

У 2014 годзе актыўнае развіццё для Рэспублікі Беларусь атрымаў новы від мультымадальных перавозак у міжнародных зносінах — кантрэйлерныя перавозкі. На сённяшні дзень дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі сумесна з партнёрамі з Літвы і Польшчы рэалізуе праекты кантрэйлерных перавозак: «Нёман» па маршруце Калядзічы—Вільнюс—Калядзічы; «Буг» па маршруце Калядзічы—Малашавічы—Калядзічы. У складзе цягніка 15 вагонаў. За адзін рэйс цягнік можа перавезці 30 фур з прычэпамі. Праезд машынiстаў ажыццяўляецца ў пасажырскім вагоне, што прычапляецца да цягніка.

Асноўнай перавагай кантрэйлерных перавозак з'яўляецца магчымасць хуткага праходжання аўтамабільным транспартам межаў і выкананне ўсіх мытных працэдур у самыя кароткія тэрміны. Пры гэтым забяспечваецца эканомія дызпаліва, а час знаходжання ў дарозе залічваецца ў адпачынак машыністу.

Надаецца вялікая ўвага аўтаматызацыі грузавой і камерцыйнай дзейнасці чыгуначнага транспарту. У цяперашні час чыгуначныя адміністрацыі Беларусі і Расіі паспяхова рэалізуюць тэхналогіі перавозак грузаў і парожняга рухомага састау ў двухбаковых зносiнах на падставе юрыдычна значных электронных накладных СМГС, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год