Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Кастрычнік

  • 31 кастрычніка 2014
    30 кастрычніка ў Мінску прайшоў конкурс «Заўсёды на сувязі!» Сярод каманд дыстанцый сігналізацыі і сувязі аддзяленняў Беларускай чыгункі

    На базе Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў прайшоў другі тур конкурсу «Заўсёды на сувязі!» Сярод каманд дыстанцый сігналізацыі і сувязі аддзяленняў Беларускай чыгункі. У ім прынялі ўдзел шэсць каманд (па адной ад кожнага аддзялення Беларускай чыгункі), якія сталі пераможцамі ў першым (адборачным) туры.

    Конкурс складаўся з чатырох этапаў — «Працай» звязаныя «адзінай», «Мы — прафесіяналы», «А вам слабо?» і «Любімае кіно ў «прафесійным «агучванні», у якіх удзельнікі павінны былі прадэманстраваць як свае прафесійныя веды, так і творчае майстэрства.

    Чытаць далей…
  • 30 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка праводзіць семінар для начальнікаў пасажырскіх цягнікоў па пытаннях ўкаранення перадавых стандартаў абслугоўвання пасажыраў

    Семінар праходзіць сёння ў Мінску ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. У ім прымуць удзел начальнікі пасажырскіх цягнікоў ўсіх шасці аддзяленняў Беларускай чыгункі.

    Як адзначыў, адкрываючы мерапрыемства, начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Захарэвіч, правядзенне першага чыгуначнага семінара з начальнікамі цягнікоў па пытаннях ўкаранення перадавых стандартаў абслугоўвання — важная падзея для ўсёй беларускай магістралі. «Начальнікі цягнікоў з'яўляюцца «тварам вагонных участкаў», таму што яны напрамую маюць зносіны з пасажырамі, атрымліваюць зваротную сувязь ад іх, — падкрэсліў Аляксандр Захарэвіч, — таму сёння каласальная ўвага надаецца іх ролі ў павышэнні якасці абслугоўвання пасажыраў». У сучасным грамадстве ўзрастаюць патрабаванні да паслуг і ім неабходна адпавядаць. На далейшае ўдасканаленне работы цягніковых брыгад, павышэнне якасці абслугоўвання і накіравана правядзенне сённяшняга семінара.

    Чытаць далей…
  • 28 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка разгледзіць стратэгію развіцця парку манеўровых лакаматываў на выязным пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета 31 кастрычніка ў Віцебску

    Выязное пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета (ТЭС) пройдзе на базе лакаматыўнага дэпо Віцебск пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.

    На пасяджэнні ТЭС будзе разгледжана стратэгія развіцця парку манеўровых лакаматываў да 2020 года. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні аптымізацыі расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, удасканалення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

    Чытаць далей…
  • 28 кастрычніка 2014
    Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у конкурсе машыністаў ААТ «РЖД»

    У конкурсе прафесійнага майстэрства на званне «Лепшы работнік Дырэкцыі цягі» удзельнічалі каманды ад усіх 16 чыгунак ААТ «РЖД» і ўпершыню беларускія чыгуначнікі ў якасці запрошаных гасцей. У склад нашай каманды ўвайшлі 7 чалавек: кіраўнік групы, машыніст і памочнік машыніста цеплавоза; машыніст і памочнік машыніста электравоза, машыніст інструктар, тэхнік-расшыфроўшчык стужак хуткасцямераў. Этапы ўключалі ў сябе не толькі тэорыю, але і практыку. Некаторыя заданні былі прынцыпова новымі для беларускіх удзельнікаў (такія, як пад'езд лакаматыва да планкi), тым не менш, беларусы паспяхова справіліся. Нягледзячы на пазаконкурсны фармат, высокі ўзровень падрыхтоўкі каманды БЧ адзначылі як арганізатары, так і сапернікі з іншых чыгунак. На конкурсе прэзентацый відэаролік каманды Беларускай чыгункі (аўтар — Ігар Багданаў, машыніст лакаматыўнага дэпо Віцебск) атрымаў дыплом III ступені.

    Чытаць далей…
  • 23 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка ўкараніла ў студзені—верасні 600 рацыяналізатарскіх прапаноў

    У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі за 9 месяцаў бягучага года было ўкаранёна 600 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 16,5 млрд. рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 500 спецыялістаў БЧ.

    Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

    Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі Гомельскае аддзяленне БЧ, дзе было ўкаранёна 126 рацпрапаноў і атрыманы эканамічны эфект 6,444 млрд. рублёў; Віцебскае аддзяленне БЧ (248 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 5 млрд. рублёў); і Баранавіцкае аддзяленне БЧ (105 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 2,792 млрд. рублёў).

    Чытаць далей…
  • 22 кастрычніка 2014
    17—19.10.2014 на базе КСЦ Брэст адбыўся адкрыты міжнародны турнір па валейболе з удзелам каманд чыгунак Беларусі, Расіі, Славакіі, ААТ «Транскантэйнер»

    Міжнародны турнір па валейболе ў чарговы раз сабраў у Брэсце каля сотні ўдзельнікаў. На працягу трох дзён за перамогу змагаліся дзевяць каманд, у тым ліку пяць жаночых (Беларускай, Маскоўскай, Калінінградскай і Кастрычніцкай чыгунак, а таксама каманда славацкага горада Гуменне) і чатыры мужчынскіх (Беларускай і Маскоўскай чыгунак, а таксама каманды славацкага горада Гуменне і ААТ «Транскантэйнер»).

    Чытаць далей…
  • 21 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка ў кастрычніку правядзе семінар для начальнікаў пасажырскіх цягнікоў па пытаннях ўкаранення перадавых стандартаў абслугоўвання пасажыраў

    Семінар пройдзе ў Мінску ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў 30 кастрычніка. У ім прымуць удзел начальнікі пасажырскіх цягнікоў ўсіх шасці аддзяленняў Беларускай чыгункі.

    Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца ўдасканаленне працы цягніковых брыгад, павышэнне адказнасці за якасць абслугоўвання пасажыраў і бяспекі руху.

    На семінары будуць разгледжаны асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да абслугоўвання пасажыраў у цягніках; дакументы, якія вызначаюць якасць паслуг; метады і прыёмы абслугоўвання пасажыраў; паводзіны ў канфліктных сітуацыях; ўплыў асобасных якасцяў і прафесійнай падрыхтоўкі на якасць працы цягніковых брыгад і шэраг іншых актуальных пытанняў.

    Чытаць далей…
  • 20 кастрычніка 2014
    Падведзены вынікі конкурсу малюнкаў і карыкатур сярод работнікаў Беларускай чыгункі на тэму прапаганды здаровага ладу жыцця, прафілактыкі п'янства і алкагалізму.

    Асноўнымі мэтамі правядзення гэтага конкурсу з'яўляецца прапаганда і фарміраванне здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку і адмовы ад шкодных звычак.

    Кампетэнтнай камісіі было няпроста выявіць лепшых — усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 260 прац. Аднак пасля абмеркавання ў намінацыі «Лепшы малюнак» прызавыя месцы было вырашана прысудзіць:

    Чытаць далей…
  • 20 кастрычніка 2014
    Падведзены вынікі фотаконкурсу «Вялікай Перамозе — Слава» сярод работнікаў Беларускай чыгункі

    Асноўнымі мэтамі правядзення гэтага конкурсу з'яўляецца выхаванне ў работнікаў Беларускай магістралі пачуцця патрыятызму і павагі да гераічнага мінулага чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Усяго на конкурс было прадстаўлена каля 150 фотаработ. Па выніках пасяджэння камісіі ў намінацыі «З пакалення Герояў» прызавыя месцы прысуджаны:

    Чытаць далей…
  • 20 кастрычніка 2014
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці ў Баку 21−22 кастрычніка

    Дэлегацыю ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    Удзельнікі пасяджэння плануюць абмеркаваць выкананне рашэнняў папярэдняга шасцідзесятага пасяджэння Савета і вынікі эксплуатацыйнай дзейнасці сеткі чыгунак за дзевяць месяцаў 2014 года, у тым ліку работу пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах. На парадку дня таксама — разгляд нарматываў графіка руху цягнікоў на 2015/2016 гады і шэраг іншых пытанняў.

    Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Расіі, Казахстана, Украіны, Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Эстоніі.

    Чытаць далей…
  • 17 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка прыме ўдзел у пасяджэнні Беларуска-Польскай рабочай групы

    20—21кастрычнiка ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Беларуска-Польскай рабочай групы па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне транспарту. Парадкам дня пасяджэння таксама прадугледжаны разгляд шэрагу бягучых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, ў тым ліку у галіне чыгуначнага транспарту, уключаючы развіццё беларуска-польскіх памежных пераходаў.

    Чытаць далей…
  • 15 кастрычніка 2014
    Прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне пасажырскіх перавозак у ходзе пасяджэння рабочай групы ў Мінску

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у чарговым пасяджэнні двухбаковай пастаянна дзеючай рабочай групы па ўзаемадзеянні ў сферы арганізацыі чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, якое прайшло ў Мінску 14 кастрычніка.

    У ходзе пасяджэння былі разгледжаны вынікі працы ў сферы пасажырскіх перавозак за 9 месяцаў бягучага года. Праведзена ацэнка прынятых мер па павышэннi прывабнасці перавозак за кошт ўкаранення спецыяльных прапаноў па зніжэнні тарыфнай нагрузкі для пасажыраў і папярэдне разгледжаны прапановы па іх ужываннi на 2015 год.

    Чытаць далей…
  • 14 кастрычніка 2014
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у Міжнародным чыгуначным бізнес-форуме «Стратэгічнае партнёрства 1520: Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён» у Кітаі

    Бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520: Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён» праходзіць з 14 па 16 кастрычніка ў г. Шэньчжэнь (Кітайская Народная Рэспубліка) у рамках IX Кітайскай Міжнароднай лагістычнай і транспартнай выставы.

    Дэлегацыю БЧ на форуме ўзначальвае Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    Кіраўнік БЧ выступіць у якасці аднаго са спікераў пленарнай дыскусіі форуму «Еўраазіяцкая лагістыка: камерцыйная інфраструктура транзітнай перавозкі». Начальнік Беларускай чыгункі адлюструе шэраг актуальных пытанняў развіцця БЧ на сучасным этапе, а таксама ключавыя фактары паспяховага развіцця транспартнага калідора Еўропа—Азія і роля БЧ у схеме транспарціроўкі грузаў па гэтым маршруце; прадставiць патэнцыял беларускай магістралі па развіццi сучасных лагістычных ланцужкоў паставак з удзелам краін Адзінай эканамічнай прасторы.

    У цэлым, у ходзе форуму будуць абмяркоўвацца пытанні кан'юнктуры еўраазіяцкага гандлю; магчымасцей партнёрства 1520 як стабільнай транспартнай сістэмы, якая развіваецца для міжкантынентальных перавозак; тэрмінальна-лагістычнай інфраструктуры для стыкоўкі грузапатокаў чыгуначнай сеткі і марскіх партоў. Плануецца разгледзець асаблівасці тарыфаўтварэння ў зносінах Азія—Еўропа, пытанні стабільнасці і гiбкасці тарыфнай палітыкі, аптымальных схем дастаўкі грузаў па маршруце Ўсход—Захад і многае іншае.

    Чытаць далей…
  • 14 кастрычніка 2014
    Чыгуначныя адміністрацыі Беларусі і Азербайджана плануюць абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў Баку

    Беларуская чыгунка прыме ўдзел у рабоце канферэнцыі «Чыгуначная лінія «Баку—Тбілісі—Карс» — новыя магчымасці Шаўковага шляху», якая пройдзе ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) 15—16 кастрычніка. БЧ на мерапрыемстве будзе прадстаўляць намеснік начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Балахонаў.

    У рамках візіту ў Баку таксама плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Азербайджана.

    Чытаць далей…
  • 13 кастрычніка 2014
    Фестываль тэатральнага мастацтва «Тэатральная восень» сярод тэатральных калектываў арганізацый Беларускай чыгункі прайшоў у Брэсце

    На працягу двух дзён на сцэне Брэсцкага культурна-спартыўнага цэнтра свае спектаклі прадставілі калектывы Брэсцкага, Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленняў. Гледачы ўбачылі 5 пастановак, розных па жанрах і тэматыцы — ад філасофскага монаспектакля аб няпростым жыцці пецярбуржскага ката «Кыся» да бліскучай камедыі ў лепшых традыцыях меладрамы «Французскi раман».

    Чытаць далей…
  • 10 кастрычніка 2014
    Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларускай чыгункі ў 2014 годзе

    Мэтай правядзення гэтага агляду-конкурсу, які стаў ужо для магістралі традыцыйным, з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці аздараўлення дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых устаноў.

    Чытаць далей…
  • 09 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка правяла шэраг мерапрыемстваў у рамках Беларускага транспартнага тыдня

    8 кастрычніка на транспартным форуме з поспехам прайшла міжнародная канферэнцыя «Стратэгія развіцця чыгуначных грузавых перавозак на еўра-азіяцкім рынку транспартных паслуг у 2015 годзе». Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі адміністрацый чыгунак, экспедытарскіх арганізацый, грузаўладальнікаў краін СНД, Еўрасаюза, дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь. У адкрытым фармаце абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння з удзельнікамі рынку транспартных паслуг, прыцягнення дадатковых грузапатокаў на чыгункі. Усяго ў рабоце канферэнцыі прыняло ўдзел больш за 90 чалавек.

    Чытаць далей…
  • 07 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка прэзентуе свой патэнцыял на выставе «Транспарт і лагістыка»

    Сёння ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё VIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Транспарт і лагістыка-2014», у якой традыцыйна прымае ўдзел Беларуская чыгунка.

    Як адзначыў, адказваючы на пытанні журналістаў, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў у рамках транспартнага тыдня чыгуначнікі плануюць правесці шэраг важных сустрэч са сваімі замежнымі партнёрамі. Ён падкрэсліў, што для беларускай магістралі найважнейшай тэмай сёння з'яўляецца ўдасканаленне транспартнага абслугоўвання кліентаў, і БЧ праводзіць у гэтым кірунку мэтанакіраваную работу. У ліпені бягучага года на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя быў ​​адкрыты Цэнтр транспартнага абслугоўвання, будзе працягнута ўкараненне новых метадаў работы. «Кліент — гэта самае важнае для Беларускай чыгункі, і паслугі, што мы прапануем, у першую чаргу павінны быць зразумелымі, хуткімі і даступнымі», — сказаў Уладзімір Марозаў.

    Чытаць далей…
  • 02 кастрычніка 2014
    Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі ў 2014 годзе перавезла 45 тыс. пасажыраў

    Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (ДЧ) завяршыла свой ​​59-ы сезон, які традыцыйна доўжыўся з мая па верасень. За гэты перыяд па малой магістралі было перавезена 45 тыс. пасажыраў.

    У 2015 годзе Дзіцячай чыгунцы споўніцца 60 гадоў. Напярэдадні юбілею на малой магістралі пачата маштабная мадэрнізацыя. У гэтым годзе на ДЧ была рэканструявана верхняя будова пуцi; на станцыях Заслонава і Сасновы Бор капітальна адрамантаваны пасажырскія платформы, уздоўж краю якіх для павышэння бяспекі пасажыраў паклалі спецыяльную тактыльную плітку. Таксама праведзены рамонт унутры будынка станцыі Заслонава.

    Чытаць далей…
  • 01 кастрычніка 2014
    Беларуская чыгунка адрамантавала ў студзені-верасні 425 км пуцi

    Аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем элементаў верхняй будовы пуцi (рэек, змацавання, шпал і баласта) быў праведзены на 120 км пуцi. Сярэдні рамонт пуцi выкананы на 305 км, у тым ліку сіламі пуцявых машынных станцый — на 198 км. Па выніках 9 месяцаў таксама было выкладзена 85,8 км плецей бясстыкавага пуцi.

    Асобная ўвага была нададзена правядзенню рамонтных работ на участках міжабласных зносін у рамках міжнародных транспартных калідораў з мэтай павышэння бяспекі руху цягнікоў і павелічэння іх хуткасці на асобных перагонах да 140 км/г. У тым ліку на ўчастку Краснае—Мінск—Брэст II Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора ў студзені—верасні бягучага года праведзены аднаўленчы рамонт 32,3 км пуцi, а на участках Церуха—Гудагай і Жлобін—Езярышча IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора — 32,6 км пуцi.

    Чытаць далей…