Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прэзентуе свой патэнцыял на выставе «Транспарт і лагістыка»

07 кастрычніка 2014

Сёння ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё VIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Транспарт і лагістыка-2014», у якой традыцыйна прымае ўдзел Беларуская чыгунка.

Як адзначыў, адказваючы на пытанні журналістаў, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў у рамках транспартнага тыдня чыгуначнікі плануюць правесці шэраг важных сустрэч са сваімі замежнымі партнёрамі. Ён падкрэсліў, што для беларускай магістралі найважнейшай тэмай сёння з'яўляецца ўдасканаленне транспартнага абслугоўвання кліентаў, і БЧ праводзіць у гэтым кірунку мэтанакіраваную работу. У ліпені бягучага года на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя быў ​​адкрыты Цэнтр транспартнага абслугоўвання, будзе працягнута ўкараненне новых метадаў работы. «Кліент — гэта самае важнае для Беларускай чыгункі, і паслугі, што мы прапануем, у першую чаргу павінны быць зразумелымі, хуткімі і даступнымі», — сказаў Уладзімір Марозаў.

 

Начальнік Беларускай чыгункі таксама распавёў журналістам аб рэалізацыі шэрагу праектаў у сферы грузавых і пасажырскіх перавозак.

На стэндзе Беларускай чыгункі прадстаўлены прэзентацыйныя матэрыялы і інфармацыя аб тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях магістралі. У бягучым годзе на выставачнай пляцоўцы БЧ плануецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў у сферы лагістыкі і транспартнага абслугоўвання кліентаў, развіцця транзітнага патэнцыялу.

Важным мерапрыемствам для БЧ стане ўдзел у Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе. Прадстаўнікі беларускай магістралі прымуць удзел у спецыялізаваных секцыях і круглых сталах, дыскусіях і тэматычных навукова-практычных семінарах і канферэнцыі, дзе будуць абмяркоўвацца пытанні развіцця мультымадальных перавозак, выкарыстання інфармацыйных тэхналогій для павышэння якасці лагістычных і транспартных паслуг.

Таксама на выставе свае магчымасці прэзентуюць дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі і вагонабудаўнічага прадпрыемства Беларусі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год