Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Май

  • 28 мая адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з вучнямі транспартнага класа з Магілёва
    28 мая 2014
    28 мая адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з вучнямі транспартнага класа з Магілёва

    Магілёўскіх школьнікаў прынялі ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі. Тут 11-цiкласнiкаў пазнаёмілі з працай цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак Упраўлення Беларускай чыгункі. Намеснік начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi распавёў пра структуру беларускай магістралі, спецыфіку працы асобных прадпрыемстваў і пра перспектывы развіцця чыгункі. Таксама вучні транспартнага класа пабывалі на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонова, здзейснілі паездку на цягніку гарадскіх ліній.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка узнагародзіла пераможцаў конкурсу малюнкаў пра бяспечныя паводзіны дзяцей на транспарце
    27 мая 2014
    Беларуская чыгунка узнагародзіла пераможцаў конкурсу малюнкаў пра бяспечныя паводзіны дзяцей на транспарце

    Конкурс дзіцячага малюнка прайшоў у маі 2014 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.О.Ахрэмчыка». Тэмай стала бяспечныя паводзіны дзяцей у грамадскіх месцах, на аўтадарогах і аб'ектах чыгуначнага транспарту . Усяго юныя мастакі прадставілі на суд журы больш за 200 творчых работ у розных тэхніках. Сёння пераможцаў і аўтараў малюнкаў на чыгуначную тэматыку дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ўзнагародзіў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi.

    Чытаць далей…
  • 27 мая 2014
    Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду папярэджання дзіцячага траўматызму

    З 30 мая па 8 чэрвеня Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду па папярэджанні дзіцячага траўматызму.

    У рамках дэкады пройдзе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку траўміравання і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Работнікі магістралі правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі. Асаблівая ўвага будзе нададзена растлумачэнню аб недапушчэнні знаходжання непаўналетніх на чыгуначных пуцях ў навушніках і вядзенню перамоў з выкарыстаннем сродкаў сотавай сувязі. Таксама дадаткова інструктуюцца лакаматыўныя брыгады аб павышэнні пільнасці пры набліжэнні да пасадачных платформ, пераездаў і месцаў магчымага з'яўлення людзей. У перыяд летніх канікул прадугледжана правядзенне прафілактычных гутарак з непаўналетнімі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 23 мая 2014
    Каманда Гомельскага каледжа Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнародных студэнцкіх спаборніцтвах па настольным тэнісе, дартсе і гіравым спорце, якія пройдуць у Расіі 27-29 мая

    Каманда Гомельскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнародных студэнцкіх спаборніцтвах па настольным тэнісе, дартсе і гіравым спорце, якія пройдуць 27-29 мая ў г. Петразаводску (Рэспубліка Карэлія, РФ) на базе Петразаводскага каледжа чыгуначнага транспарту — філіяла Пецярбургскага універсітэта шляхоў зносін.

    Удзел каманды каледжа БЧ у спаборніцтвах з'яўляецца укладам у супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі чыгуначнага транспарту Беларусі і Расіі. Правядзенне такіх масавых мерапрыемстваў ужо стала добрай традыцыяй. Штогод будучыя чыгуначнікі дзвюх краін сустракаюцца на розных спартыўных спаборніцтвах і КВЗ.

    Чытаць далей…
  • 21 мая 2014
    Беларуская чыгунка і ДАТ «Латвійская чыгунка» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве

    19 мая ў Мінску Беларуская чыгунка і ДАТ «Латвійская чыгунка» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне электрыфікацыі напрамку Полацк—Даўгаўпілс. Подпісы паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і прэзідэнт ДАТ «Латвійская чыгунка» Угіс Магонiс.

    Асноўнымі мэтамі дакумента з'яўляюцца павышэнне экалагічнай бяспекі і канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, развіццё інфраструктуры прыгранічных участкаў на кірунку Полацк—Даўгаўпілс.

    Пагадненнем прадугледжана стварэнне сумеснай рабочай групы па каардынацыі планаў і тэрмінаў сумесных дзеянняў па электрыфікацыі напрамку Полацк—Даўгаўпілс, ўзгадненні аб'ёмаў грузапатоку і варыянтаў цягавага абслугоўвання. У перспектыве працоўнай групе трэба будзе падрыхтаваць план-графік рэалізацыі мерапрыемстваў, згодна з якiм кожны з бакоў будзе самастойна рэалізаваць яго на сваёй тэрыторыі.

    Чытаць далей…
  • 21 мая 2014
    22 мая ў Жлобіне пройдзе выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

    На выязным пасяджэнні дэпутаты разгледзяць пытанні аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях чыгуначнага транспарту.

    Праграма выязнога пасяджэння прадугледжвае агляд ўчастка Мінск—Жлобін, азнаямленне з інфраструктурай Жлобінскага чыгуначнага вузла Беларускай чыгункі. Дэпутаты наведаюць станцыю Жлобін, Жлобінскую дыстанцыю сігналізацыі і сувязі, вагоннае дэпо, лакаматыўнае дэпо Жлобін, Гомельскую дыстанцыю электразабеспячэння.

    Адбудзецца абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння дэпутацкага корпуса з прадстаўнікамі транспартнай сферы ў працэсе фарміравання і ўдасканалення нарматыўна-прававой базы, аб дзейнасці беларускай магістралі ва ўмовах стварэння АЭП, аб эфектыўнасці існуючага прававога рэгулявання дзейнасці чыгуначнага транспарту і перспектывах яго ўдасканалення.

    Чытаць далей…
  • 19 мая 2014
    Беларуская чыгунка прадставіць свой ​​транспартна-лагістычны патэнцыял на круглым стале ў Астане

    Круглы стол «Транспартна-лагістычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан у забеспячэнні перавозак знешнегандлёвых грузаў» арганізуюць сумесна Беларуская чыгунка і АТ «Нацыянальная кампанія «Казакстан Тэмiр Жалы». Удзельнікам — грузаўладальнікам, грузаадпраўшчыкам, грузаатрымальнікам, а таксама прадстаўнікам транспартна-лагістычных і аператарскіх кампаній раскажуць аб транзітных магчымасцях Беларускай чыгункі, маркетынгавай стратэгіі, тарыфных умовах і важнейшых напрамках работы па прыцягненнi грузапатокаў і развіццi транзітных перавозак казахстанскіх знешнегандлёвых грузаў у 2014 годзе.

    Круглы стол пройдзе ў рамках міжнароднай выставы «Transit-Kazakhstan 2014». Па задумцы праекту яна праходзіць два гады запар у Алматы і кожны трэці — у Астане. У гэтым годзе найбуйнейшы транспартны форум у Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне з 21 па 23 мая прымае сталіца Казахстана. У выставе прымуць удзел 90 кампаній з Беларусі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны і Эстоніі.

    Чытаць далей…
  • 19 мая 2014
    Беларускай чыгункай у студзені—красавіку было перавезена больш за 27 млн пасажыраў

    У студзені—красавіку па Беларускай чыгунцы ва ўсіх відах зносін было перавезена 27,7 млн. пасажыраў.

    У тым ліку ў міжрэгіянальных зносінах было перавезена 4,1 млн. пасажыраў, цягнікамі гарадскіх ліній — 0,7 млн. пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 16 мая 2014
    Беларуская чыгунка з пачатку мая арганізавала больш за 50 экскурсій для гасцей чэмпіянату свету па хакеі

    Турыстычны цэнтр «Дартур» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» з 1 па 16 мая правёў 55 экскурсій па Беларусі для гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі. Усяго ў гэты перыяд паслугамі турыстычнага цэнтра скарысталіся 1650 чалавек.

    Найбольшай папулярнасцю карысталася аўтобусная экскурсія «Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь», якая штодня стартуе з чыгуначнага вакзалу. З пачатку мая арганізавана 39 такіх экскурсій.

    Чытаць далей…
  • 16 мая 2014
    Першы нумар часопіса для пасажыраў «Клуб СВ» з'явіўся ў цягніках міжнародных ліній Беларускай чыгункі

    Часопіс для пасажыраў «Клуб СВ» створаны ЗАТ «Бел Медыя Саюз» пры падтрымцы Беларускай чыгункі. Яго тыраж складае 10000 экзэмпляраў.

    Ідэя часопіса заключаецца ў тым, каб даць пасажыру неабходную інфармацыю пра горад, у які ён прыбывае, расказаць пра іншыя гарады па шляху руху, пацешыць непрыдуманымі гісторыямі з жыцця вядомых людзей.

    Чытаць далей…
  • 16 мая 2014
    Беларуская чыгунка і Еўразійскі банк развіцця падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

    16 мая ў Мінску Беларуская чыгунка і Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і намеснік старшыні праўлення ЕАБР Генадзь Жужлеў.

    Мемарандум прадугледжвае ўзаемны абмен інфармацыяй аб праектах, якія адпавядаюць місіі і стратэгіі ЕАБР, узаемныя кансультацыі па распрацоўцы аптымальных схем фінансавання інвестыцыйнай дзейнасці Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 15 мая 2014
    Беларуская чыгунка з 15 мая пачала продаж білетаў на асобныя цягнікi ў зносінах Расія—Беларусь за 60 сутак да іх адпраўлення

    З мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, прыцягнення дадатковага пасажырапатоку Беларуская чыгунка павялічыла тэрміны папярэдняга продажу праязных дакументаў з 45 да 60 сутак на найбольш папулярныя цягнікі, якія курсiруюць ў прамым зносінах з Расіяй.

    За 60 сутак да адпраўлення можна набыць білеты на наступныя цягнікі: № 1/2 Масква-Мінск, № 3/4 Масква—Брэст, № 7/8 Масква—Брэст, № 11/12 Масква—Мінск, № 39/40 Масква—Полацк, № 51/52 Санкт-Пецярбург—Мінск, № 55/56 Масква—Гомель.

    Забеспячэнне новай паслугі было рэалізавана паэтапна. У сакавіку бягучага года БЧ адкрыла продаж праязных дакументаў за 60 сутак на гэтыя цягнікi пры іх руху з Беларусі ў Расію, а з 15 мая пачала продаж білетаў падчас руху ў зваротным напрамку з Расіі ў Беларусь.

    Раней продаж праязных дакументаў на цягнікі, якія курсiруюць ў зносінах з краінамі СНД, у тым ліку Расіяй, ажыццяўлялася за 45 сутак да адпраўлення; за 60 сутак можна было набыць білеты толькі на цягнікі ў зносінах з краінамі далёкага замежжа.

    Чытаць далей…
  • 14 мая 2014
    Беларуская чыгунка ў Віцебску праводзіць нараду па забеспячэнні бяспекі працы на беларускай магістралі

    Сёння ў Віцебску адкрылася нарада на тэму «Асноўныя напрамкі работы па забеспячэнні бяспекі працы на Беларускай чыгунцы».

    Нарада праходзіць 14 і 15 мая пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзëрава, які выступіў з дакладам «Асноўныя напрамкі работы па забеспячэнні бяспекі працы на Беларускай чыгунцы».

    Сярод удзельнікаў мерапрыемства —спецыялісты Беларускай чыгункі па ахове працы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама чыгуначных адміністрацый краін Садружнасці з мэтай абмену вопытам арганізацыі работы па ахове працы.

    Чытаць далей…
  • Па Беларускай чыгунцы ў перыяд майскіх святаў было перавезена больш за 900 тыс. пасажыраў
    14 мая 2014
    Па Беларускай чыгунцы ў перыяд майскіх святаў было перавезена больш за 900 тыс. пасажыраў

    З 25 красавіка па 11 мая па Беларускай чыгунцы цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжнародных ліній было перавезена 908,6 тыс. пасажыраў. З іх у межах Беларусі цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа — 669,8 тыс. пасажыраў.

    Максімальны пасажырапаток назіраўся 26 красавіка і 11 мая — у гэтыя дні цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес- класа і міжнародных ліній па БЧ было перавезена 66,8 тыс. і 72,9 тыс. пасажыраў адпаведна.

    Як у міжрэгіянальных, так і ў міжнародных зносінах у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы курсіравалі дадатковыя цягнікі. У тым ліку ў міжнародных зносінах сумесна з Расійскімі чыгункамі дадаткова былі прызначаны цягнікi па такіх запатрабаваных маршрутах, як Брэст—Масква—Брэст, Мінск—Масква—Мінск, Брэст—Санкт-Пецярбург—Брэст.

    Чытаць далей…
  • 13 мая 2014
    Каманда Аршанскага каледжа Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнароднай ваенна-спартыўнай гульні, якая пройдзе ў Расіі 14—16 мая

    Каманда Аршанскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнароднай ваенна-спартыўнай гульні «Майскi касцёр», якая пройдзе 14—16 мая ў г. Вялікія Лукі (Расійская Федэрацыя) на базе Вялікалуцкага тэхнікума чыгуначнага транспарту імя К.С.Заслонова — філіяла Пецярбургскага універсітэта шляхоў зносін.

    Мерапрыемства прысвечана 69-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 850-годдзя горада Вялікія Лукі.

    Чытаць далей…
  • 08 мая 2014
    Дарагiя ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункi!

    9 мая — асаблiвы дзень у календары, якому наканавана было стаць апошнiм днëм Вялiкай Айчыннай вайны i вялiкiм святам Перамогi.

    У памяцi народнай назаўжды застануцца гераiзм, мужнаць, адвага воiнаў i працаўнiкоў тылу, якія адстаялi незалежнасць нашай Радзiмы.

    На працягу ўсяго перыяду ваенных дзеянняў выключная мужнасць i самаахвярнасць праявiлi чыгуначнiкi, без якiх не абыходзiлася нi адна буйная бiтва. Бесперапынна, пад агнём ворага на фронт ішлі цягнікі з войскамі, зброяй, боепрыпасамі, прадуктамі харчавання.

    Чытаць далей…
  • 08 мая 2014
    Беларуская чыгунка адкрыла новую пасажырскую платформу на вакзале Мінск-Пасажырскі

    Пятую пасажырскую платформу прынялі ў эксплуатацыю на вакзале Мінск-Пасажырскі. 9 мая на яе будуць прыбываць цягнікi гарадскіх ліній, якія ідуць у бок Чыжоўка-Арэны, і скразныя цягнікi з Мінск-Арэны да Чыжоўка-Арэны. На платформу можна трапіць праз пешаходныя тунэлі з будынка вакзала, з Прывакзальнай плошчы і з боку вул. Дружнай .

    Новую платформу пабудавалі на месцы тэхнічнага парку Мінскага вагоннага ўчастка. Таксама былі выкананы работы па пуцявой перабудове, па наладжваннi кантактнай сеткі, сістэмы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. На платформе змантаваны навес, устаноўлены інфармацыйна-даведачныя табло, і паказальнікі. Адкрыццё пятай платформы павялічыць прапускную здольнасць станцыі Мінск-Пасажырскі і дазволіць абслугоўваць большую колькасць цягнікоў.

    Чытаць далей…
  • 08 мая 2014
    Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі запрашае разам адсвяткаваць Дзень Перамогі

    9 мая для мінчан і гасцей сталіцы на Дзіцячай чыгунцы ім. К.С.Заслонова УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» падрыхтавалі святочную праграму, прысвечаную Дню Перамогі.

    Канцэртная праграма на станцыі Заслонава пачнецца ў 10:45. Вядучыя свята будуць у ваеннай форме. У праграме : выступленнi вакальных і танцавальных калектываў Палаца чыгуначнікаў, спецыяльныя гульні і конкурсы для малышоў. Таксама перад гледачамі выступяць артысты цыркавой студыі «Белая Русь», пройдзе паказ дзіцячай студыі моды «Мадэмуазель Адры», адкрыецца выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

    Чытаць далей…
  • 08 мая 2014
    Беларуская чыгунка працягвае конкурс на лепшае асвятленне дзейнасці магістралі ў сродках масавай інфармацыі ў 2014 годзе і аб'яўляе спецыяльны прыз за асвятленне работы чыгункі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення чэмпіянату свету па хакеі

    Спецыяльны прыз Беларуская чыгунка ўручыць пераможцу кожнай з чатырох груп, сярод якіх друкаваныя выданні, тэле- і радыёпраграмы, фотарэпартажы .

    Нагадваем, што конкурс на лепшае асвятленне дзейнасці беларускай магістралі ў сродках масавай інфармацыі ў 2014 годзе праходзіць з мэтай інфармавання грамадскасці аб ролі Беларускай чыгункі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

    У конкурсе могуць прымаць удзел рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, афіцыйна зарэгістраваныя ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, найбольш папулярныя Інтэрнэт-рэсурсы. Таксама яго ўдзельнікамі могуць быць прадстаўнікі СМІ.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прапануе разнастайныя экскурсійныя праграмы па Беларусі на перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі
    08 мая 2014
    Беларуская чыгунка прапануе разнастайныя экскурсійныя праграмы па Беларусі на перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі

    Турыстычны цэнтр «Дартур» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» распрацаваў разнастайныя экскурсійныя маршруты па месцах гістарычнага мінулага і сучасных дасягненняў Беларусі.

    Для тых, хто хоча пазнаёміцца ​​з нашай сталіцай бліжэй, адчуць і палюбіць гасцінны горад-герой Мінск, убачыць прыгожыя праспекты і вуліцы, разнастайнасць архітэктурных ансамбляў, даведацца пра гісторыю і пазнаёміцца ​​з сiмваламі сучаснага Мінска, паглядзець на многае, што стварае аблічча сталіцы Беларусі, «Дартур» прапануе штодзённыя аўтобусныя экскурсіі «Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь». Экскурсіі арганізоўваюцца ад чыгуначнага вакзала. На перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі прадугледжана таксама экскурсія і на англійскай мове. Варта адзначыць, што госці, якія прыбылі ў Мiнск на чэмпіянат, ужо змаглі скарыстацца гэтай экскурсіяй.

    Чытаць далей…
Новости

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць