Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

28 мая адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з вучнямі транспартнага класа з Магілёва

28 мая 2014

Магілёўскіх школьнікаў прынялі ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі. Тут 11-цiкласнiкаў пазнаёмілі з працай цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак Упраўлення Беларускай чыгункі. Намеснік начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi распавёў пра структуру беларускай магістралі, спецыфіку працы асобных прадпрыемстваў і пра перспектывы развіцця чыгункі. Таксама вучні транспартнага класа пабывалі на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонова, здзейснілі паездку на цягніку гарадскіх ліній.

 

Беларуская чыгунка праводзіць сістэмную работу па прафарыентацыі моладзі і падрыхтоўцы кадраў. Транспартны клас — гэта сумесны праект педагогаў і чыгуначнікаў, нацэлены на папулярызацыю чыгуначных прафесій і падрыхтоўку вучняў да паступлення ў беларускія транспартныя ВНУ і ССНУ. Першы набор у транспартны 10«А» клас сярэдняй школы № 22 г. Магілёва, над якой бярэ шэфства Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі, адбыўся ў 2012 годзе. Для спецыяльных заняткаў па праграме «Агульны курс чыгунак» у школе абсталявалі асобны кабінет, падрыхтавалі наглядныя дапаможнікі. Акрамя тэарэтычных ведаў за два гады навучання старшакласнікі пабывалі з азнаямленчымі экскурсіямі на прадпрыемствах Магілёўскага і Брэсцкага аддзяленняў чыгункі, у галіновых навучальных установах. Неўзабаве ў транспартным класе адбудзецца першы выпуск. 7 юнакоў і дзяўчат выказалі жаданне звязаць свой ​​лёс з Беларускай чыгункай, — цяпер яны рыхтуюцца да паступлення ў Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год