Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі запрашае разам адсвяткаваць Дзень Перамогі

08 мая 2014

9 мая для мінчан і гасцей сталіцы на Дзіцячай чыгунцы ім. К.С.Заслонова УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» падрыхтавалі святочную праграму, прысвечаную Дню Перамогі.

Канцэртная праграма на станцыі Заслонава пачнецца ў 10:45. Вядучыя свята будуць у ваеннай форме. У праграме : выступленнi вакальных і танцавальных калектываў Палаца чыгуначнікаў, спецыяльныя гульні і конкурсы для малышоў. Таксама перад гледачамі выступяць артысты цыркавой студыі «Белая Русь», пройдзе паказ дзіцячай студыі моды «Мадэмуазель Адры», адкрыецца выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

 

«Сталічны экспрэс» на Дзіцячай чыгунцы 9 мая будзе курсіраваць з 11:00 да 17:00, вагоны ўпрыгожаць плакатамі ваенных гадоў, на платформе і падчас руху будуць гучаць песні ваенных гадоў. Ганаровае права абслугоўваць цягніка ў Дзень Перамогі даверылі самым падрыхтаваным юным чыгуначнікам.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год