Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду папярэджання дзіцячага траўматызму

27 мая 2014

З 30 мая па 8 чэрвеня Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду па папярэджанні дзіцячага траўматызму.

У рамках дэкады пройдзе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку траўміравання і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Работнікі магістралі правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі. Асаблівая ўвага будзе нададзена растлумачэнню аб недапушчэнні знаходжання непаўналетніх на чыгуначных пуцях ў навушніках і вядзенню перамоў з выкарыстаннем сродкаў сотавай сувязі. Таксама дадаткова інструктуюцца лакаматыўныя брыгады аб павышэнні пільнасці пры набліжэнні да пасадачных платформ, пераездаў і месцаў магчымага з'яўлення людзей. У перыяд летніх канікул прадугледжана правядзенне прафілактычных гутарак з непаўналетнімі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

 

Гэтая работа праводзіцца беларускай магістраллю ў цесным узаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў і ваенізаванай аховай Беларускай чыгункі.

Варта адзначыць, што ў бягучым годзе ўзмоцнены кантроль за прыцягненнем грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за праход пуцей у неўсталяваным месцы. Так па стане на 26.05.2014 прыцягнуты 1586 чалавек, спагнаны штрафы на суму больш за 43 млн руб.

Актыўны ўдзел у папярэджанні правапарушэнняў і забеспячэнні грамадскага парадку на чыгунцы прымаюць добраахвотныя дружыны. На чыгунцы дзейнічаюць 89 дружын.

У працоўных калектывах арганізацый розных формаў уласнасці і ўстаноў адукацыі работнікамі чыгункі толькі за першы квартал 2014 праведзена больш за 1,6 тыс. выступленняў па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце, пры гэтым ахоплены больш за 53 тыс. грамадзян, 27 тыс. з якіх — непаўналетнія.

У мэтах папярэджання выпадкаў невытворчага траўматызму ў першым квартале 2014 беларускай магістраллю пабудавана 540 метраў агародж і больш за 136 метраў агародж адрамантавана, зроблены рамонт 6 пасажырскіх платформаў, 1 чыгуначнага пераезду, палепшана асвятленне на 3 пасажырскіх платформах, ўстаноўлена 10 новых папераджальных плакатаў па бяспецы, адрамантавана 83 раней устаноўленыя плакаты. Праведзена асфальтаванне праезнай часткі на 7 чыгуначных пераездах, на 1 выкладзена рызiна-кордавае пакрыццё. На вакзалах і ў цягніках арганізавана дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, работнікамі чыгункі праведзена распаўсюджванне больш за 7 тыс. прафілактычных лiстовак.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей або знаходжанне на іх у непрызначаным месцы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год