Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Першы нумар часопіса для пасажыраў «Клуб СВ» з'явіўся ў цягніках міжнародных ліній Беларускай чыгункі

16 мая 2014

Часопіс для пасажыраў «Клуб СВ» створаны ЗАТ «Бел Медыя Саюз» пры падтрымцы Беларускай чыгункі. Яго тыраж складае 10000 экзэмпляраў.

Ідэя часопіса заключаецца ў тым, каб даць пасажыру неабходную інфармацыю пра горад, у які ён прыбывае, расказаць пра іншыя гарады па шляху руху, пацешыць непрыдуманымі гісторыямі з жыцця вядомых людзей.

 

Часопіс аб'ядноўвае ў сабе разнастайныя па змесце і напоўненыя інфармацыяй раздзелы: навіны і забавы, прыгажосць і здароўе, моду і стыль, афішы і анонсы, вечарынкі і акцыі, вандроўкі і прыгоды, спорт і адпачынак, а таксама аб дзейнасці Беларускай чыгункі. Адным словам, тое, што цікавіць сучаснага пасажыра.

Галоўная мэта «чыгуначнага» выдання — стаць для пасажыра своеасаблівым даведнікам і верным спадарожнікам.

Стваральнікі часопіса адкрыты для тых пасажыраў, якія гатовыя ўносіць свае прапановы па тэматыцы, напаўненнi раздзелаў часопіса, выказваць свае рэкамендацыі па пытаннях абслугоўвання пасажыраў у цягніках і на вакзалах Беларускай чыгункі.

Варта адзначыць, што сярод першых чытачоў часопіса госці і ўдзельнікі чэмпіянату свету па хакеі. Будзем спадзявацца, што кожны турыст знойдзе тут для сябе карысную інфармацыю, зможа пазнаёміцца ​​і адкрыць самыя яркія культурныя і гістарычныя аб'екты Беларусі, адчуць беларускую гасціннасць.

«Клуб СВ» распаўсюджваецца пакуль у больш за 40 цягніках міжнародных ліній, якія кожныя суткі адпраўляюцца з Мінска.

У планах стваральнікаў — распаўсюджваць часопіс ва ўсіх цягніках Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год