Беларуская чыгунка і ДАТ «Латвійская чыгунка» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве
21 мая 2014
19 мая ў Мінску Беларуская чыгунка і ДАТ «Латвійская чыгунка» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне электрыфікацыі напрамку Полацк—Даўгаўпілс. Подпісы паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і прэзідэнт ДАТ «Латвійская чыгунка» Угіс Магонiс.
Асноўнымі мэтамі дакумента з'яўляюцца павышэнне экалагічнай бяспекі і канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, развіццё інфраструктуры прыгранічных участкаў на кірунку Полацк—Даўгаўпілс.
Пагадненнем прадугледжана стварэнне сумеснай рабочай групы па каардынацыі планаў і тэрмінаў сумесных дзеянняў па электрыфікацыі напрамку Полацк—Даўгаўпілс, ўзгадненні аб'ёмаў грузапатоку і варыянтаў цягавага абслугоўвання. У перспектыве працоўнай групе трэба будзе падрыхтаваць план-графік рэалізацыі мерапрыемстваў, згодна з якiм кожны з бакоў будзе самастойна рэалізаваць яго на сваёй тэрыторыі.
Рэалізацыя гэтага Пагаднення мае добрыя перспектывы і будзе спрыяць развіццю транспартнага патэнцыялу і знешняга гандлю Беларусі і Латвіі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год