Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Студзень

  • 31 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка прымае удзел у буйных транспартных выставах

    У бягучым годзе беларуская магістраль плануе ўдзел у найбуйнейшых міжнародных транспартных выставах такіх як: «Трансрасія» (г. Масква, 22—25.04), «Транзіт Казахстан» (г. Астана, 20—22.05), «Iнтэртранспарт» (Адэса, 28—.30.05), «Транспарт і лагістыка» (г. Мінск, 07—09.10), SITL- 014 (г.Парыж, 01—04.04), нацыянальных выставах Рэспублікі Беларусь за мяжой.

    Таксама спецыялісты магістралі прымуць удзел у якасці наведвальнікаў у спецыялізаваных выставах, сярод якіх «Iнфатранс», (г. Масква, кастрычнік) і Innotrans (г. Берлін).

    Беларусь займае выгаднае геаграфічнае становішча ў фарміраванні транзітных паслуг паміж Усходам і Захадам. Самую актыўную пазіцыю ў рэспубліцы па забеспячэннi міжнароднага гандлю займае беларуская чыгунка. Сёння чыгунка здольна забяспечыць перавозкі грузаў ў многія краіны свету, ажыццявіць розныя варыянты перавозак, у тым ліку камбінаваным спосабам з удзелам іншых відаў транспарту.

    Чытаць далей…
  • 29 студзеня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі прайшло выніковае пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета
    31 студзеня 2014
    29 студзеня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі прайшло выніковае пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета

    Тэхніка-эканамічны савет праходзіў пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Марозава.

    У мерапрыемстве, акрамя членаў ТЭСа, прынялі ўдзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі службаў Упраўлення Беларускай чыгункі і арганізацый магістралі.

    Асноўнымі пытаннямі пасяджэння тэхніка-эканамічнага савета сталі падвядзенне вынікаў дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2013 годзе і шляхі вырашэння пастаўленых задач на 2014-ы.

    Чытаць далей…
  • 29 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка і кампанія «Stadler Bussnang AG» абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва на перамовах у Мінску

    Перамовы прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і кампаніі «Stadler Bussnang AG» прайшлі ў Мінску 21—24 студзеня.

    Удзельнікі перамоў абмеркавалі пытанні распрацоўкі, вырабу, а таксама пастаўкі на Беларускую чыгунку сучасных электрацягнікоў. Па выніках былі падпісаны 4 пратаколы, якія рэгламентуюць далейшыя дзеянні бакоў па рэалізацыі сумесных праектаў.

    У тым ліку было разгледжана выкананне праграмы прыёмачных выпрабаванняў электрацягнікоў пяцівагоннай састаўнасці рэгіянальных ліній бізнес-класа, першыя з якіх паступілі на Беларускую чыгунку ў канцы мінулага года. Бакі таксама прапрацавалі пытанні пастаўкі ў 2015 годзе чарговай партыі чатырохвагонных электрацягнікоў для гарадскіх ліній. Беларуская чыгунка плануе закупіць 5 такіх цягнікоў, з якіх 2 будуць курсіраваць па маршруце Мінск—Смалявічы і 3 — па маршруце Мiнск—Нацыянальны аэрапорт Мінск. У параўнанні з ужо курсіруючымi па Беларускай чыгунцы электрацягнікамі гарадскіх ліній новы рухомы састаў будзе адрознівацца больш прасторнымі салонамі (шырыня кузава павялічыцца з 3200 мм да 3480 мм).

    Чытаць далей…
  • 28 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка укараніла ў 2013 годзе больш за 850 рацыяналізатарскіх прапаноў

    У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў мінулым годзе было ўкаранёна больш за 850 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 25,156 млрд. рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел 1050 спецыялістаў БЧ.

    Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

    Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі, дзе было ўкаранёна 172 рацпрапаноў і атрыманы эканамічны эфект у памеры 12,348 млрд. рублёў; Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі — 216 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 5,045 млрд. рублёў і Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі — 455 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 3,03 млрд. рублёў.

    Чытаць далей…
  • Каманда па міні-футболе «БЧ» выйграла Кубак Беларусі
    27 студзеня 2014
    Каманда па міні-футболе «БЧ» выйграла Кубак Беларусі

    25 студзеня ў Барысаве адбыўся фінал розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе. На галоўны трафей прэтэндавалі каманды «БЧ» (Гомель) і «ВітЭн» (Віцебск).

    Інтрыга на пляцоўцы захоўвалася да самай апошняй секунды. Энергетыкі з «ВітЭн» двойчы саступалі з адрывам у два мячы і двойчы адыгрываліся. Ўсё вырашылі пасляматчавыя пенальці, у якіх ўдача спадарожнічала чыгуначнікам з «БЧ». Кубак Беларусі па міні-футболе адпраўляецца ў Гомель.

    Чытаць далей…
  • 27 студзеня 2014
    Рух цягнікоў на ўчастку Нёман—Наваельня адноўлены ў поўным аб'ёме

    25 студзеня ў 08 гадзiн 21 хвіліну на 371 км перагону Нёман—Наваельня ўчастка Ліда—Баранавічы па ходзе руху цягніка № 2024У адбыўся сход 21 вагона з 4 па 31. Усяго ў саставе цягніка знаходзілася 59 парожніх вагонаў. Састаў рухаўся з Літвы ў Слуцк з хуткасцю 72 км/ч. У выніку здарэння пацярпелых няма.

    Чытаць далей…
  • 24 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю 4 тэрміналы самаабслугоўвання на станцыі Мінск-Пасажырскі

    З мэтай павышэння якасці паслуг і развіцця безнаяўных плацяжоў Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па пашырэнні сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання.

    На станцыі Мінск-Пасажырскі сёння дадаткова ўведзены ў эксплуатацыю 4 плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній па банкаўскіх плацежных картках. Цяпер колькасць такіх тэрміналаў на станцыі Мінск-Пасажырскі павялічылася да 9. Акрамя таго, у студзені на сталічным вакзале ў рэжыме тэставання пачаў працаваць транзакцыйны тэрмінал самаабслугоўвання, прызначаны для выдачы праязных дакументаў, аплачаных праз Інтэрнэт.

    Новыя плацежна-даведачныя тэрміналы ўстаноўлены пад інфармацыйным табло, размешчаным побач з 22—24 пуцямі. Тэрміналы прызначаны для работы па-за памяшканнямi — яны маюць воданепранікальны дысплэй і клавіятуру, вандалаабаронены корпус.

    Чытаць далей…
  • 24 студзеня 2014
    У Полацкім вагонным дэпо пасля рэканструкцыі адкрыта вытворчая сталовая

    Рэканструкцыя сталовай Полацкага вагоннага дэпо з'яўляецца працягам мэтанакіраванай работы Беларускай чыгункі па павышэннi сацыяльнай абароненасці сваіх работнікаў, прадаўжэннi прафесійнага даўгалецця чыгуначнікаў, укараненнi комплекснага падыходу да забеспячэння работнікаў магістралі гарачым харчаваннем ў адпаведнасці з Канцэпцыяй арганізацыі вытворчага харчавання на Беларускай чыгунцы.

    Чытаць далей…
  • 23 студзеня 2014
    Ўшанаванне ветэранаў Беларускай чыгункі прайшло ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў 23 студзеня

    Сёння ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30- годдзю ўтварэння Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 23 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка да канца бягучага года завершыць работу па рэканструкцыі цэхаў прадпрыемства «Рэйказварачны цягнік №10 станцыі Орша»

    У 2014 годзе Беларуская чыгунка плануе завяршыць рэканструкцыю прадпрыемства РЗЦ №10 на станцыі Орша.

    Работу па рэканструкцыі прадпрыемства Беларуская чыгунка ажыццяўляе з ужываннем інавацыйных тэхнічных рашэнняў, якія не маюць аналагаў у рабоце рэйказварачных заводаў суседніх краін. Гэтая работа праводзіцца з прыцягненнем замежных і айчынных вытворцаў. Так, транспартуючая лінія будзе выраблена на ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», а тэхналагічнае абсталяванне для рамонту старагодных рэек — аўстрыйскай кампаніяй .

    На прадпрыемстве будзе ўстаноўлена ўнікальная стацыянарная лінія падрыхтоўкі старагодных рэек, якая складаецца з сучасных фрэзерных і пілавальных станкоў.

    Чытаць далей…
  • 22 студзеня 2014
    Вызначаны лепшыя работнікі лакаматыўных брыгад Беларускай чыгункі

    Служба лакаматыўнай гаспадаркі Беларускай чыгункі ў студзені бягучага года правяла конкурс «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» сярод работнікаў лакаматыўных брыгад і машыністаў-інструктараў. У прафесійных спаборніцтвах прынялі ўдзел машыністы, памочнікі машыністаў і машыністы-інструктары, якія занялі першыя месцы на папярэдніх этапах конкурсу, праведзеных аддзяленнямі чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 20 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка і АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі» абмяркуюць пытанні развіцця чыгуначнай інфраструктуры на другім пасяджэнні сумеснай беларуска-польскай рабочай групы

    Другое пасяджэнне сумеснай беларуска-польскай рабочай групы па аналізе існуючага стану і перспектывах развіцця прыгранічнай чыгуначнай інфраструктуры на беларуска-польскіх чыгуначных пераходах пройдзе ў Мінску 21—22 студзеня. У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі Беларускай чыгункі і АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі».

    Чытаць далей…
  • Па Беларускай чыгунцы ў перыяд калядных і навагодніх святаў было перавезена 840 тыс. пасажыраў
    16 студзеня 2014
    Па Беларускай чыгунцы ў перыяд калядных і навагодніх святаў было перавезена 840 тыс. пасажыраў

    У святочны перыяд з 25 снежня па 8 студзеня па Беларускай чыгунцы цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжнародных ліній было перавезена 840 тыс. пасажыраў.

    У тым ліку ў межах Беларусі цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа было перавезена больш за 602 тыс. пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 16 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка падвядзе вынікі працы за 2013 на пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета

    29 студзеня ва Упраўленні чыгункі плануецца правядзенне пасяджэння выніковага тэхніка-эканамічнага савета (ТЭС) Беларускай чыгункі, прысвечанага падвядзенню вынікаў дзейнасці чыгункі за 2013 і задачам на 2014 год. У працы ТЭСа прымуць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншыя афіцыйныя асобы.

    Чытаць далей…
  • 15 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка завяршыла перавозку буракоў ураджаю 2013

    У перыяд з 1 верасня 2013 па 8 студзеня бягучага года Беларускай чыгункай перавезена больш за 1,8 млн. т буракоў, або 36,7 тыс. вагонаў. Максімальны аб'ём сярэднясутачнай пагрузкі традыцыйна назіраўся ў лістападзе і склаў каля 400 вагонаў у суткі.

    Буракi адгружалiся чатыром цукровым заводам: ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод», ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат», ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».

    Чытаць далей…
  • 15 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка вызначыла асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў 2014 годзе

    Прадугледжана развіццё супрацоўніцтва з чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў як у ходзе двухбаковага ўзаемадзеяння, так і ў рамках міжнародных транспартных арганізацый. Супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца па пытаннях павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, удасканалення міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак, развіцця перавозак арганізаванымі кантэйнернымі і кантрэйлернымi цягнікамі, рэалізацыі інфраструктурных праектаў і інш.

    У якасці асноўных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва БЧ на 2014 год таксама вызначана ўзаемадзеянне з Еўразійскай эканамічнай камісіяй у рамках рэалізацыі Пагаднення аб рэгуляванні доступу да паслуг чыгуначнага транспарту, уключаючы асновы тарыфнай палітыкі; рэалізацыя дамоўленасцей паміж Беларускай чыгункай, ААТ «Расійскія чыгункі» і АТ «НК «Казакстан тэмiр жалы» па стварэнні і функцыянаванні Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі.

    Чытаць далей…
  • 14 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    У канцы снежня 2013-га года i пачатку студзеня 2014-га кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Беларускай чыгункі наведалі каля 30 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, школы , сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

    Чытаць далей…
  • 14 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка прымае ўдзел у нарадзе з удзелам прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Еўропы

    Беларуская чыгунка прымае ўдзел у нарадзе з удзелам прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Еўропы па распрацоўцы і ўзгадненні раскладаў руху, схем фарміравання саставаў пасажырскіх цягнікоў і падачы ў іх вагонаў у міжнародных зносінах на 2014/2015 год.

    Нарада праходзіць у г. Любляне (Рэспубліка Славенія) у перыяд з 13 па 17 студзеня ў адпаведнасці з Планам работы ФТЕ па пасажырскіх перавозках.

    У рамках нарады плануецца разгледзець шэраг пытанняў, сярод якіх папярэдняе ўзгадненне раскладаў руху і схем фарміравання міжнародных пасажырскіх цягнікоў, а таксама прычапных і бесперасадачны вагонаў у зносінах паміж рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі і краінамі Еўропы, чые маршруты руху пралягаюць праз Рэспубліку Беларусь.

    Чытаць далей…
  • 13 студзеня 2014
    Перамовы прадстаўнікоў чыгунак Беларусі і Польшчы пройдуць у Мінску 14—15 студзеня

    У ходзе перамоў прадстаўнікі Беларускай чыгункі і АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» абмяркуюць пытанні развіцця чыгуначных перавозак паміж Беларуссю і Польшчай, уключаючы перспектывы развіцця пагранічных пераходаў.

    Чытаць далей…
  • 09 студзеня 2014
    Беларуская чыгунка створыць Чыгуначны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў

    Чыгуначны цэнтр будзе створаны ў лютым бягучага года на базе Гомельскага навучальнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Яшчэ два цяпер дзеючыя навучальныя цэнтры аддзяленняў чыгункі — Баранавіцкі і Магілёўскі — будуць уключаны ў структуру Чыгуначнага цэнтра.

    Аб'яднанне навучальных цэнтраў Беларускай чыгункі ў адну структуру дасць магчымасць стварыць адзіную сістэму па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў, а таксама будзе спрыяць павышэнню якасці навучання чыгуначнікаў.

    У цяперашні час сістэма адукацыі Беларускай чыгункі ўключае ў сябе 3 каледжы — Аршанскі, Брэсцкі і Гомельскі; а таксама 3 навучальныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў — Гомельскі, Магілёўскі і Баранавіцкі.

    Чытаць далей…
Новости