Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Вызначаны лепшыя работнікі лакаматыўных брыгад Беларускай чыгункі

22 студзеня 2014

Служба лакаматыўнай гаспадаркі Беларускай чыгункі ў студзені бягучага года правяла конкурс «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» сярод работнікаў лакаматыўных брыгад і машыністаў-інструктараў. У прафесійных спаборніцтвах прынялі ўдзел машыністы, памочнікі машыністаў і машыністы-інструктары, якія занялі першыя месцы на папярэдніх этапах конкурсу, праведзеных аддзяленнямі чыгункі.

 

Конкурс праходзіў у лакаматыўных дэпо Баранавічы і Віцебск. Прэтэндэнты на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» павінны былі прайсці псіхалагічныя тэсты, прадэманстраваць веданне пытанняў аховы працы і бяспекі руху цягнікоў, інструкцый па арганізацыі руху цягнікоў, службовых абавязкаў, а таксама ўстройства і абслугоўванне электравозаў і цеплавозаў, электрацягнікоў і дызель-цягнікоў .

У выніку лепшымі работнікамі прызнаныя машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо Гомель Вячаслаў Кумiцкi, машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Полацк Аляксандр Чазаў, памочнік машыніста цеплавоза лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск Аляксандр Смольскі, машыніст электравоза лакаматыўнага дэпо Баранавічы Васіль Кастроў, памочнік машыніста электравоза лакаматыўнага дэпо Баранавічы Вадзім Аляшкевіч, машыніст электрацягніка лакаматыўнага дэпо Баранавічы Сяргей Шпак, памочнік машыніста электрацягніка лакаматыўнага дэпо Брэст Аляксандр Антанюк, машыніст дызель-цягніка лакаматыўнага дэпо Брэст Аляксандр Усачоў, памочнік машыніста дызель-цягніка лакаматыўнага дэпо Брэст Сяргей Пятручык .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год