Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ўшанаванне ветэранаў Беларускай чыгункі прайшло ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў 23 студзеня

23 студзеня 2014

Сёння ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30- годдзю ўтварэння Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі.

 

Намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi ўручыў актывістам ветэранскага руху ганаровыя граматы, падзякі, каштоўныя падарункі. «Ветэраны — асаблівая катэгорыя людзей. У вас ёсць вопыт і веды, мудрасць і высокае пачуццё адказнасці , — адзначыў, віншуючы ветэранаў, Пётр Стоцкi. — Я не стамляюся дзівіцца вашай кіпучай энергіі, мэтанакіраванасці і самаадданасці. Прыемна адзначыць, што знаходзячыся на заслужаным адпачынку, вы не застаяцеся ў баку ад удзелу ў вытворчай і грамадскай дзейнасці Беларускай чыгункі. Упэўнены, што з кожным годам ролю і значэнне Арганізацыі ветэранаў будзе толькі ўзрастаць».

Ветэранаў Беларускай чыгункі павіншаваў і старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Новікаў. Ён высока ацаніў дзейнасць Арганізацыі ветэранаў БЧ і ўзнагародзіў яе актывістаў нагрудным знакам «Ганаровы ветэран».

Таксама была арганізавана канцэртная праграма .

Ушанавання ветэранаў, прысвечаная 30-годдзю ўтварэння Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі, праходзяць ва ўсіх аддзяленнях магістралі.

Ветэранская арганізацыя Беларускай чыгункі — адна з найстарэйшых у Беларусі. Створаная ў студзені 1984 за адносна невялікі прамежак часу яна набыла вялікі вопыт працы і заваявала заслужаны аўтарытэт не толькі ў чыгуначнай сферы, але і ва ўсёй рэспубліцы.

Сёння Арганізацыя ветэранаў Беларускай чыгункі ўключае ў сябе 183 першасныя аб'яднаннi, якія аб'ядноўваюць у сваіх шэрагах амаль 37 тысяч чалавек.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год