Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

29 студзеня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі прайшло выніковае пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета

31 студзеня 2014

Тэхніка-эканамічны савет праходзіў пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Марозава.

У мерапрыемстве, акрамя членаў ТЭСа, прынялі ўдзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі службаў Упраўлення Беларускай чыгункі і арганізацый магістралі.

Асноўнымі пытаннямі пасяджэння тэхніка-эканамічнага савета сталі падвядзенне вынікаў дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2013 годзе і шляхі вырашэння пастаўленых задач на 2014-ы.

 

Таксама на ТЭСе былі разгледжаны пытанні аб мерах па забеспячэнні эканамічнай эфектыўнасці і фінансавай устойлівасці Беларускай чыгункі ў 2014 годзе, аб павышэнні эфектыўнасці работы чыгункі за кошт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, аб павышэнні эфектыўнасці рамонту і ўтрымання рухомага саставу на беларускай магістралі, аб развіцці інфраструктурнага комплексу чыгункі. Былі разгледжаны вынікі праведзенай у 2013 годзе работы па забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў і шляхах павышэння яе эфектыўнасці, аб удасканаленні эксплуатацыйнай працы, аб выніках работы па перавозках грузаў і пасажыраў у 2013 годзе і перспектывы іх развіцця ў 2014-м і іншыя.

Як адзначыў у сваім дакладзе Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў, чыгуначны транспарт ў 2013 годзе захаваў свае лідзіруючыя пазіцыі ў транспартным комплексе рэспублікі. Беларуская чыгунка выконвае 68,4% грузаабароту, а таксама адзначыў, што доля пасажыраабароту чыгуначнага транспарту ў агульным пасажыраабароце транспартнай сістэмы Рэспублікі Беларусь за 2013 павялічылася на 6,4% да 2012-га і склала 42,0%. Забяспечана фарміраванне каля 2% ВУП, 2,1% усіх падатковых паступленняў у бюджэт рэспублікі.

Беларускай чыгункай па выніках працы за 2013 перавезена 140,0 млн тон грузаў. Заяўкі на перавозкі грузаў выкананы чыгункай ў аб'ёме больш за 1 млн. вагонаў. Перавезена больш за 99.300.000 пасажыраў і было задзейнічана 57.070 цягнікоў міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа, а таксама 254851 цягнік гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа.

Мінулы год беражлівасці адзначаны выкананнем паказчыкаў зніжэння энергаёмістасці: паказчык па энергазберажэнню чакаецца ў памеры -7,5% пры заданні -7,0% .

Эканамічны эфект ад рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы энергазберажэння ў 2013 годзе склаў больш за 18 тыс. тон умоўнага паліва; ад рэалізацыі мерапрыемстваў па эканоміі светлых нафтапрадуктаў — 25,8 тыс.тон умоўнага паліва.

2013-ты — гэта трэці год рэалізацыі Дзяржаўнай Праграмы развіцця чыгуначнага транспарту на 2011—2015 гады. Да ўзроўню мінулага года сальда павялічылася на 19,8%. Таксама назіраецца рост да ўзроўню мінулага года экспарту паслуг.

У мінулым годзе чыгунка здолела павялічыць аб'ём транзіту на 1,2 млн тон, або на 2,7% у параўнанні з 2012 годам, які склаў 46.700.000 тон, падкрэсліўшы, што гэта найбольшы аб'ём сярод краін каляіны 1520. Уладзімір Марозаў адзначыў канструктыўнае ўзаемадзеянне Беларускай чыгункі з Дзяржаўным мытным і пагранічным камітэтамi па паскарэннi пропуску транзітных грузаў і пасажыраў праз мяжу Рэспублікі Беларусь. «Яскравым прыкладам можна назваць арганізацыю пропуску пасажырскіх цягнікоў у зносінах Мінск —Вільнюс, кантэйнернага цягніка «Вікінг», дзе ўсе працэдуры памежнага і мытнага кантролю пасажыраў праводзяцца падчас руху, агляд грузавых цягнікоў на пунктах пропуску займаў менш за 1 гадзіну» , — сказаў Начальнік чыгункі.

Сярод асноўных напрамкаў работы па развіцці грузавых перавозак у 2013 годзе — поўнае задавальненне заявак грузаадправіцеляў, правядзенне гiбкай і эфектыўнай тарыфнай палітыкі, удасканаленне нарматыўнай прававой базы, мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій, арганізацыя пілотных праектаў у сферы інтэрмадальных перавозак і аптымізацыя транспартна-лагістычных схем дастаўкі знешнегандлёвых грузаў. Гэтыя напрамкі работы чыгунка працягне і ў бягучым годзе

Беларуская чыгунка праводзіла мэтанакіраваную работу па развіцці і эфектыўным выкарыстанні чыгуначнай інфраструктуры і тэхнічнага комплексу пасажырскай гаспадаркі. Былі адкрыты новыя напрамкі руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія звязалі спачатку Бабруйск, а затым — Жлобін са сталіцай. Больш за 163 тыс. пасажыраў у 2013 годзе змаглі ацаніць зручнасць і камфорт сучаснага рухомага саставу, які курсiруе на гэтых участках. З выкарыстаннем сучасных дызель-цягнікоў адкрыты новыя маршруты руху на участках Орша—Крычаў—Камунары і Камунары—Магілёў.

Далейшае развіццё атрымаў праект гарадскіх ліній. Дзякуючы ажыццяўленню комплексу мер па ўзмацненні інфраструктуры з 7 лістапада 2013 года быў адкрыта рэгулярны рух цягнікоў на ўчастку Мінск — Рудзенск, якімі па выніках года было перавезена каля 105 тыс. пасажыраў. Праведзена рэканструкцыя станцый Мінск-Паўднёвы, Калядзічы, Міханавічы, Рудзенск, прыпыначнага пункта Лошыца.

Рэканструяваны вакзальныя комплексы станцый Гродна, Жлобін і Быхаў, на станцыі Мінск-Пасажырскі пачаў функцыянаваць зал чакання канкорса, на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны для пасажыраў адкрыліся залы чакання, камеры захоўвання і зала павышанай камфортнасці.

Праводзілася работа па ўкараненнi сучасных інфармацыйных тэхналогій. За 2013 з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт аформлена каля 600 тыс. месцаў у пасажырскіх цягніках, з іх больш за 380 тыс. з электроннай рэгістрацыяй. Гэтая работа працягнецца і ў бягучым годзе.

Не засталося без увагі Ўладзіміра Марозава і такое важнае пытанне, як забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў пры перавозцы грузаў і пасажыраў. У бягучым годзе адбылося 19 дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах, якія прывялі да пашкоджання лакаматываў. Пры гэтым загінула 10 чалавек — вадзіцелi і пасажыры аўтатранспарту. Усе выпадкі адбыліся не па віне чыгуначнікаў, а з'явіліся вынікам прамога парушэння Правілаў дарожнага руху. Уладзімір Марозаў заклікаў працягнуць гэтую работу ў бягучым годзе ва ўзаемадзеянні з органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі, райвыканкамамі .

У 2013 годзе на інвестыцыі накіравана 4,9 трлн рублёў, з якіх 60% (3,0 трлн. руб.) — У актыўную частку асноўных фондаў. Было набыта 6 грузавых электравозаў, 1369 грузавых вагонаў, 24 пасажырскія вагоны, 1 пасажырскі цеплавоз, 3 дызель-цягнікi, 2 электрацягнікi. У рамках праграмы імпартазамяшчэння ў лакаматыўным дэпо Ліда наладжана вытворчасць манеўровых цеплавозаў ТМЭ. У мінулым годзе гэтым прадпрыемствам выпушчана 17 цеплавозаў. Вынікам гэтых улажэнняў стала зніжэнне зносу асноўных фондаў з 62,9% у 2011 годзе, да 53% у 2013-м. Ўведзена ў эксплуатацыю 96 аб'ектаў будаўніцтва.

У 2014 годзе будзе працягнута рэалізацыя найважнейшых інвестыцыйных праектаў Дзяржаўнай Праграмы развіцця чыгуначнага транспарту на 2011—2015 гады, такіх як электрыфікацыя участкаў Гомель—Жлобін—Асіповічы; рэканструкцыя пасажырскага комплексу станцыі Мінск-Пасажырскі; развіццё Цэнтра кіравання перавозкамі і тэрмінальнай інфраструктуры на станцыі Калядзічы і іншыя .

Начальнік чыгункі асабліва падкрэсліў, што інавацыйнае развіццё чыгункі павышае патрабаванні да дзеючай сістэмы фарміравання і ўзнаўлення кадравага патэнцыялу, наладжванню ўстойлівай сувязі прафесійнай адукацыі з вытворчасцю. Прыкладам такога супрацоўніцтва стала адкрыццё ў БелДУТ ў 2013 годзе новых спецыяльнасцяў, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням развіцця галіны, такіх як «Транспартная лагістыка», «Электразабеспячэнне на чыгуначным транспарце» .

Распрацавана і зацверджана Канцэпцыя развіцця сістэмы бесперапыннага прафесійнага навучання рабочых і служачых. На чыгунцы створаны і ўжо з лютага 2014 года ў Гомелі пачне функцыянаваць Чыгуначны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэннi кваліфікацыі кадраў. Цэнтр створаны на базе Баранавіцкага, Гомельскага і Магілёўскага ЦППК .

Асаблівая ўвага таксама ў 2013 годзе ўдзялялася развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, прычым выкарыстоўваліся новыя формы работы з кліентамі. Так, упершыню ў лістападзе 2013 года ў Маскве Беларускай чыгункай сумесна з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі праведзены круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў» з расійскімі грузаўладальнікам і экспедытарамі. Уладзімір Марозаў падкрэсліў, што практыка правядзення такіх мерапрыемстваў, якая дазваляе без пасрэднiкаў мець зносіны з нашымі кліентамі, будзе працягнута на пастаяннай аснове.

Сярод прыярытэтных задач у 2014 годзе ў сферы міжнароднай дзейнасці Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў адзначыў, што неабходна завяршыць распрацоўку ўсяго пакета дакументаў па допуску з 2015 года перавозчыкаў да памежнай чыгуначнай інфраструктуры чыгункі ў рамках Еўразійскай эканамічнай прасторы. Таксама працягнуць удзел у падрыхтоўцы праекта Канвенцыі аб міжнародных чыгуначных зносінах і нарматыўных дакументах па рэалізацыі Пагаднення аб адзінай сістэме кіравання і выкарыстання парку грузавых вагонаў; сумесна з расійскімі і казахстанскімі калегамі падрыхтаваць асноўныя дакументы для пачатку функцыянавання ОТЛК; сумесна з расійскімі і ўкраінскімі чыгункамі забяспечыць рэалізацыю палажэнняў падпісанага Пагаднення аб арганізацыі міжнародных прыгранічных прыгарадных чыгуначных зносін.

У рамках двухбаковага супрацоўніцтва з суседнімі чыгуначнымі адміністрацыямі ў 2014 годзе Беларускай чыгунцы неабходна працягнуць работу па рэалізацыі Плана дзеянняў па арганізацыі хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам, укараненнi прагрэсіўнай тэхналогіі правядзення кантрольных аперацый памежнымі і мытнымі службамі ў пасажырскіх зносінах Мінск—Кіеў, па падрыхтоўцы і рэалізацыі сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» Праграмы сумесных дзеянняў па развіцці інфраструктуры чыгуначных участках на асноўных напрамках ажыццяўлення міжнародных пасажырскіх і грузавых перавозак.

У заключэнне працы тэхніка-эканамічнага савета Ўладзімір Марозаў выказаў упэўненасць, што яго правядзенне паслужыць стымулам да пачатку сур'ёзнай карпатлівай працы на бягучы перыяд, а таксама ад асобы кіраўніцтва і калектыву чыгункі запэўніў Міністра транспарту і камунікацый, што працаўнікі магістралі прыкладуць усе намаганні для выканання пастаўленых задач.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год