Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае удзел у буйных транспартных выставах

31 студзеня 2014

У бягучым годзе беларуская магістраль плануе ўдзел у найбуйнейшых міжнародных транспартных выставах такіх як: «Трансрасія» (г. Масква, 22—25.04), «Транзіт Казахстан» (г. Астана, 20—22.05), «Iнтэртранспарт» (Адэса, 28—.30.05), «Транспарт і лагістыка» (г. Мінск, 07—09.10), SITL- 014 (г.Парыж, 01—04.04), нацыянальных выставах Рэспублікі Беларусь за мяжой.

Таксама спецыялісты магістралі прымуць удзел у якасці наведвальнікаў у спецыялізаваных выставах, сярод якіх «Iнфатранс», (г. Масква, кастрычнік) і Innotrans (г. Берлін).

Беларусь займае выгаднае геаграфічнае становішча ў фарміраванні транзітных паслуг паміж Усходам і Захадам. Самую актыўную пазіцыю ў рэспубліцы па забеспячэннi міжнароднага гандлю займае беларуская чыгунка. Сёння чыгунка здольна забяспечыць перавозкі грузаў ў многія краіны свету, ажыццявіць розныя варыянты перавозак, у тым ліку камбінаваным спосабам з удзелам іншых відаў транспарту.

 

Па словах спецыялістаў службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці, стратэгія і тактыка выставачнай работы ў сучасных умовах ужо атрымала статус свайго роду навуковых даследаванняў, якія ўключаюць пошук шляхоў заваёвы новых рынкаў, маркетынг, вывучэнне асаблівасцяў канкурэнцыі, псіхалогіі рэкламы і дзелавога партнёрства і многія іншыя аспекты сучаснага міжнароднага супрацоўніцтва. Для беларускай магістралі выстава — гэта не толькі добрая магчымасць прадставіць перад грузаўладальнікам і вядучымі транспартнымі кампаніямі патэнцыял чыгункі і ўзмацніць яе пазіцыі на рынку транспартных паслуг, але і магчымасць выводзіць іх на сусветныя рынкі з улікам рэальных і не заўсёды спрыяльных умоў.

На беларускай чыгунцы для забеспячэння ўсяго комплексу транспартных паслуг на памежных пераходах беларуска -польскай мяжы ёсць развітая інфраструктура для перагруз шырокай наменклатуры грузаў, а таксама неабходную колькасць сучасных тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць захаванасць грузаў. На тэрміналах ў Брэсце, Баранавічах, Калядзічах, Сцяпянцы дзейнічае сістэма поўнага комплекснага абслугоўвання кліентаў.

Спецыялісты чыгункі прымуць удзел у рабоце пленарных і секцыйных пасяджэнняў, круглых сталоў па найбольш актуальных пытаннях развіцця транспартнай галіны, якія прадугледжаны ў рамках работы буйных міжнародных форумаў. Таксама плануецца правядзенне шэрагу сустрэч з прадстаўнікамі транспартных і экспедытарскіх кампаній замежных чыгуначных адміністрацый, якія ажыццяўляюць перавозкі чыгуначным транспартам.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год